Да сьветлых зор Зоркі
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Мая песьня

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗОРКІ.

Зоркі мае сьветлыя,
Вы разьвейце жаль,
Думку маю вольную
Панясеце ўдаль.
Я правёў-бы ў марах тут
Увесь ночны час;
Ўсё глядзеў-бы, зорачкі
Мілыя, на вас.
На шляху сьвяціце мне,
Як той аганёк:
Я на крыльлях ночачкі
Паляту здалёк.
Паляту маланкаю
Ў сьветлы, дзіўны край;
Дзе чароўна, вольна так, —
Сьвеціцца там рай.
Набяруся сіл я там,
Новых сьветлых дум,
Прыляту ізноў сюды
І разьвею сум.
І аддам табе я ўсе
Думкі, краю мой,
І ізноў з табою тут
Я зьліюсь душой.
Дык блішчыце-ж, зорачкі,
І разьвейце жаль,
Думку маю вольную
Панясеце ўдаль!