Заранкі (1924)/Марш чырвонаармейцаў

Скала і сфінкс Марш чырвонаармейцаў
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Вялікія ўгодкі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАРШ ЧЫРВОНААРМЕЙЦАЎ.

Адважнай моцнай грамадою
Чырвоным шляхам мы ідзём,
І рэволюцыі сусьветнай
Мы свой магутны гімн пяём.

Жаўнер, рыхтуйся ў бой
За новы лепшы сьвет,
Упартай барацьбой
Зрабі сусьветны сьлед!

Мы верым цьвёрда ў перамогу.
Мы ясна бачым прад сабой,
У вогнішчы чырвоных зыркіх,
Астатні і рашучы бой.
Жаўнер, рыхтуйся ў бой і г. д.

Мы кажам ўсім, што хутка ўбачым
Над цэлым сьветам вольны сьцяг,
Бо пролетары ўсяго сьвету,
Ужо ступіў на новы шлях.
Жаўнер, рыхтуйся ў бой і г. д.

У барацьбе і дасяганьнях
Мы ўпарты, цьвёрды, як чыгун.
Мы новае жыцьцё будуем;
Тварцы сусьветных мы камун.
Жаўнер, рыхтуйся ў бой і г. д.

Вялікай бойкай, што здабыта —
Ўсё нашай куплена крывёй.
Век не забудзем тэй мы бойкі,
Бо мы свой гарт дасталі ў ёй.
Жаўнер, рыхтуйся ў бой і г. д.

Штандар чырвоны мы над сьветам
Узьнімем моцнаю рукой

І павядзём сяброў сусьветных
За новы лад ў астатні бой!

Жаўнер, рыхтуйся ў бой
За новы лепшы сьвет,
Упартай барацьбой
Зрабі сусьветны сьлед!