Заранкі (1924)/Нада мною хмары…

Каханьне Нада мною хмары…
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
У маёвую раніцу

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАДА МНОЮ ХМАРЫ…

Нада мною хмары
Чорны зьвісьлі зноў,
Сэрца зашчымела
І застыгла кроў.

Я ўжо чую сэрцам,
Што мяне з табой
Ворагі разлучаць
Хутка, сябар мой.

Не адходзь, дзяўчынка,
Будзь навек маей;
Дай любоў тваю мне —
Радасьць прошлых дней!

Час настане цяжкі, —
Скажаш мне: „ідзі!“
Як-жа-ж пуцявінай.
Аднаму мне йсьці?!

Сэрца зашчымела
І застыгла кроў:
Нада мною хмары
Чорны зьвісьлі зноў…