Заранкі (1924)/Паляці, вецер…

⁂ (Я спаткалась з табой…) Паляці, вецер…
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
У сонечных праменьнях

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАЛЯЦІ, ВЕЦЕР…

Паляці ты, вецер,
Аж да Беларусі,
Занясі ты вестку
Міленькай Карусі.
Раскажы, як горка
Без яе мне жыці,
Раскажы, як цяжка
Сумаваць тужыці.
Кожны дзень і ночку
Думаю, журуся.
Калі-ж на твой вобраз
Зноў я нагляджуся?!..
Паляці-ж ты, вецер,
Аж да Беларусі,
Занясі ты вестку
Міленькай Карусі!