Захварбаваныя вершы (1936)/Вы далёка, вясёлыя вуліцы…

Кладуцца на бруку і сьценах… Вы далёка, вясёлыя вуліцы…
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1936 год
Прынёс цягнік з вясковых даляў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вы далёка, вясёлыя вуліцы,
але ў сэрцы ня выкіпеў хмель…
Мае вочы няраз ужо жмурацца
і плывуць за туманную бель…
У вушшу шалясьціць не калосьсе мне —
шум знаёмы гучыць, нібы сьпеў.
Можа сумныя погляды восені
я на полі дзе-небудзь сустрэў…
Ў гэты час вось, як месячык з зоркамі
сьцерагуць нявымоўную ціш —
за палямі, лясамі, узгоркамі
Ты, каханае места — гарыш…