Захварбаваныя вершы (1936)/Прынёс цягнік з вясковых даляў…

Вы далёка, вясёлыя вуліцы… Прынёс цягнік з вясковых даляў…
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1936 год
За ноч, як я спаў у ложку…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прынёс цягнік з вясковых даляў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Прынёс цягнік з вясковых даляў
Мяне у места зноў назад…
Яшчэ ў ваччу не перастала
Жаброўна плакаць стада хат.
Глытаю шум бясконцых вулак,
Пераглядаю кожны кут.
Я зноў раблюся нейкі чулы
І ў кожнай шыбе бачу цуд.
І так мне жаль вясковых стрэхаў —
Як доўга цягнецца там час — —
Каб мог, я б выслаў для пацехі
Ўсе аўтабусы на паказ.