Захварбаваныя вершы (1936)/Кацянём чарапае дожджык у дахі…

Асеньняя поэма Кацянём чарапае дожджык у дахі…
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1936 год
Колерам ціхае роспачы…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кацянём чарапае дожджык у дахі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Кацянём чарапае дожджык у дахі —
Кіцка мае сумныя вочы сягоньня —
У паветры дрыжаць асеньнія ўзмахі —
У туманным возеры места тоне.
Завесіў дожджык на тварах траур —
Па бруку скача — смуткам шэрым.
Ідзем у садзе ля зьсьмягщых траваў —
Ў вясну адцьвіўшую больш ня верым.