Захварбаваныя вершы (1936)/Колерам ціхае роспачы…

Кацянём чарапае дожджык у дахі… Колерам ціхае роспачы…
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1936 год
У пэрспэктывах вуліцаў — пусткі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Колерам ціхае роспачы
кветкі ў садзе ўміраюць —
Там — за вакном — яны,
просячы сонца і сьвету —
пад ветрам
сумна у шыбы ўдараюць.
Чую я, чую, як жаласна
жаляцца кветкі прад сьмерцю…
Ўсё так цьвіло і змагалася —
ласкамі лета сагрэтае —
каб у бязсільлі памерці.
Дзе вы, надзеі вясеньнія,
Дзе вы, вясны маёй кветкі?
Ветры навокал асеньнія,
сэрца бяз сьвету — прывету
сумам агорнута гэткім…