Зборнік «Нашай Нівы» (1912, кірыліца)/1/Кручэная авечка
← Хвароба над хваробамі | Кручэная авечка Апавяданьне Аўтар: Яўген Грабінка 1912 год Пераклад: Уладзіслаў Галубок |
Сусьветны жаніх → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кручаная авечка. |
Кручэная авечка.
Зімой у нашу вёску прышла ваенная каманда на пастой. Ведама, даўней ня тое было, што цяпер. Для нас, малых, салдат здаваўся горш ваўка, а ткі прыглядзецца к яму бліжэй, то і праўда была: салдаты ўсю вёску перавернуць па своему.
Спужаўся і бацька наш; думае сабе, што калі нячыстая сіла падаткне у хату чужынца, бяды набярэшся, — і, доўга не чэкаўшы, сабраў капу яечэк ды папёр да старшаго, каб у час перэсьцерагчы, што і хата цесная, семья вялікая, а хлеба німашака, ды дзяўчынка дародная ёсць. „Добра, кажэ старшы, будзь пэўны, што ніхто ня будзе“. Праўда, дні са два нікога не было, а на трэйці глядзіш — нячысты госьця нанёс.
Бацька ізноў да старшаго, той ані блізка. Пабедавалі старые, ды такой бяды: чэлавек — ня гной, з лапаты ня скінеш.
Дзяўчынку зараз атправілі да цёткі у суседнюю вёску, нас малых паўпіхалі на печ, а салдату аддалі ложка. Глядзім мы с печы на салдата і злезьці баімся, дужа страшыліся стрэльбы, што стаяла пад абразамі, і яго вусоў, асабліва тады, як ён іх сажай з воскам нацухмоліць; а посьле нічагутка: як звыкліся, то і рады былі, што салдат тут, бо не было таго дня, каб ня елі гуся, курыцы, або і бараніны. А татка наш, бачучы, што саддат шкоды ня робіць, карміў яго, як на сала.
Гэтак прайшоў мясаед і настаў пост. Пачалі есьці рэдзьку, капусту і бульбу „з мундзірамі“. Загаманіў салдат — рады німашака; ад раніцы да вечэра, як гром грыміць, і што дзень, то ўсё горш і горш, хоць с хаты уцякай, А тут, як на бяду, авечка закульгала. Ну, ведама, хворай ня гоняць у поле, — прынясьлі ў хату. Салдат у гвалт.
— „Што за хамства! — вароў ён, — пайду да начальніка; я з авечкамі хаўрусу не вяду! Ён вас жывых не пакіне!..“ І ўжо узяўся за шапку. Бацька здагадаўся, нешта ткнуў яму ў руку, і той сціх. Авечка, як на дзіва, паздаравела, пахарашэла, і назаўтрае меліся ў поле гнаць, аж бач — не: беда прылучылася. Ні с таго, ні з гэтаго скруцілася авечка, стала саўсім кручэная; круціцца, круціцца на адным мейсцы, уткнецца вухам у падлогу, бытцым нечэга прыслухоўваецца.
Прышлі суседзі, глянулі — трудна рада, кажуць, трэба рэзаць, а не — сабакам будзе пажыва. І салдат тое самае правіць, каб рэзаць; ён нават і мяса з’еў-бы ,А пост?“ — перапыніў яго бацька. — „Не тваё дзела лезьці ў маю душу!“ — зароў салдат. Ну, калі так, падумаў бацька: жры, хай разапрэ цябе! І, як бачыш, авечку па горлу шась. Салдат еў, пакуль лезла, а праз тыдзень авечкі і паху не было.
Памятаю, усталі мы неяк досьвіткам, засьвяцілі агонь, ажно чуем: нехта забразгаў у вакно і пачаў клікаць нашаго нахлебніка: „Эй, уставай! на вучэньне пара“. — „Зара“, атказаў той і, як непрытомны, усхапіўся з ложка, выбег на сярэдзіну хаты і пачаў круціцца, як верэцяно, на адным мейсцы. „Хутчэй!“ крычаў той старшы. Салдат ані з мейсца! Старшы увайшоў у хату, глянуў на салдата, ды і кажэ: „Вось яно што!“ — і, падыйшоўшы, перэжэгнаў яго. Нічога. Даў яму ў рукі стрэльбу; той круціцца з стрэльбай. Вось і накінуўся ён на бацьку. „Ты чаму, такі ды сякі, казённаго чэлавека не шанаваў, чаму ён у цябе круціцца, чым накарміў?“ — Бацька і так і гэтак — нічога. Дашло да таго, што старшы згроб ужо бацьку і цягне да ахвіцэра. Мы ў плач. Шчасьцем надышла маці, а сказаць праўду — разумная кабеціна; німа што, растлумачыла яна старшаму, што салдат еў мяса кручэнай авечкі, і пэўне зашкодзіла; ну, а каб усё добра было, ткнула старшаму тры рубельчыкі, каб хвораго ратаваць.
Старшы, відаць, ня просты быў чэлавек, зара пачаў шэптаць, аткручываць яго у другі бок, і глядзіш: хваробу, як рукой зняў.
Дзякуй Богу, аджылі ўсе. Зарэзалі ешчэ дзьве авечкі, як казаў старшы, — не шкада, абы добра было.
Так можэ на тым і скончылася-б, але трэба: салдат са сваім старшым папіліся ды пабіліся, і ўся іх справа з авечкамі дайшлася да ахвіцэра. Вось той прыходзіць да бацькі і кажэ: „Дурэнь ты стары, ці ведаеш, за што цябе лаюць?“ — „Не, паночку“. — „А вось за тое, што ты, стары грыб, дапусьціўся, каб цябе блазны ашуківалі. Гэта-ж твой нахлебнік, жадаючы бараніны, наклаў авечцы ў вуха шоўку, і яна з гэтаго і круцілася, як непрытомная“. Затым паклікаў да сябе таго салдата і ефрэйтара ды загадаў ім круціцца абодвым, а сам ад сьмеху аж за жывот браўся. Не люблю хабарнікоў, — крычаў ахвіцэр; — што мяса, то ўжо ня вернеш, а тры рубельчыкі зара павінны аддаць“. — „Добра, — атказаў ефрэйтар, — аддам, як будуць, а цяпер німашака: сьвятам прапілі“. Так тых грошы бацька і ня бачыў, але рад быў, што ахвіцэр сумленны чэлавек быў, праўду сказаў; годзі і гэтаго: ўсё-ж на душы было спакайней.
Па украінску напісаў Грэбенко.
Перэклаў Галубок.