Зборнік сцэнічных твораў (1918)/I/Залёты
← Манька | Залёты Камэдыя Аўтар: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч 1918 год Пераклад: Янка Купала |
Пашыліся ў дурні → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Залёты. |
(Вінцук Дунін-Марцінкевіч).
ЗАЛЁТЫ.
Сьмяхотная штука у 3-х дзеях.
(напісана у Люцынцэ 8-го сьнежня 1870 году).
АСОБЫ:
ЯН ПАЧЦІУСКІ — маршалак.
АЛЕКСАНДРА САКАЛЬНІЦКІ — судздзя.
АДЭЛЯ — яго дачка, 16-ці гадоу.
АДОЛЬФ — сын Сакальніцкаго, 12-ці гадоу.
СТАНІСЛАУ ЗАЦНЕУСКІ — малады памешчык.
АНТОН САБКОВІЧ — арэндатар.
ДАМІЦЭЛЯ — яго сястра.
ПЯТРУК — парабак.
ГАПОН БАРЫЧКА — селянін.
АКУЛІНА — яго жонка.
МАРЫСЯ — іх дачка.
МОРДКА — жыд, сталяр.
КЛЮЧВОЙТ.
Першая дзея адбываецца у квартэры Сабковіча, другая — у лесі перад сялібай Барычкі, трэцця — у доме Сакальніцкаго.
Дзея першая
правіць
ДЗЕЯ ПЕРШАЯ.
(Сцэна прэдстауляе нівялічкі пакой, у каторым направа — два вокны, налева і прост — дзьверы. З левай стараны — стол, на каторым Даміцэля прасуе (гладзіць) хустачку для брата. Сабковіч зусім ужо апрануты і толькі без фрака, каторы вісіць на крэсьлі, — пакручываецца і узіраецца у туалетавае люстэрко, а пасьля бразгае грашыма у кішані і сьпевае):
ЗЬЯВА I.
(Сабковіч — Даміцэля).
Сабковіч.Маю грошы, маю я,
Мне ніхто тут ні рауня;
Прад маей машонкай поунай
Гнецца роуны і ні роуны.
Як ганяу скаціну у лес,
Кожны чуць ні с фігай лез,
А як стау багат сягоння,
Бьюць паклон мне па паклоне.
Ці дауно там ясны пан
Дууся, як парожны жбан?
Знай, як льокая, частуе, —
Цяпер лашчыцца, цалуе.
І паненкі, ці дауно
Усе сьмеяліся у вадно, —
Сення, бач, глядзяць мілютка,
Бразну — дзын, зьбягуцца хутка.
Пісар, войт ці аканом
Называлі балваном, —
Як пачулі толькі грошы,
То знайшлі й розум харошы.
Хто маю хацінку знау?
Сьлед к ей зеллем зарастаў;
Сення-ж повен і дзядзінец,
А усе сьцежкі — як гасьцінец.
(Гаворыць). Дык што-ж… ці-ж я ні прыгожы хлапец? (Круціцца па пакоі). Паузірайся, сястрыца… Цяперака, як прычаплю поупэруку, мая Адэльця напэуна з радасьцю пойдзе за мяне… дык што-ж…
Даміцэля. Ці ні пасьпяшыуся, мой даражэнькі, называць яе сваею, — ні будзь такім пэуным, каб ні ашукацца…
Сабковіч. Дык што-ж… або-ж я ні маю грошай?..
Даміцэля. Мне здаецца, з дзяучынай добраго роду і багатай на усе, трэба мець яшчэ нешта, апроч гроша.
Сабковіч. Цікавасьць! Дык што-ж… чаго-ж гэта яшчэ патрэба?
Даміцэля. Перш-на-перш, мой даражэнькі, — кавалер, што залецаецца да паненкі, павінен быць таго самаго стану, як і яна; — калі-ж ен з ніжэйшаго стану, то павінен, прынамсі, мець славу вучонаго і разумнаго, — інакш той стан, да катораго належыць паненка, будзе крычаць, што гэта мэзальянс і адгаворыць ні толькі бацькоу, але і паненку, калі-б ты нават ей і падабауся. Другое, — трэба, каб кавалер быу адукаваны, калі ні лепш за паненку, дык і ні горш, гэта дзеля таго, каб ей ні было сорамна за свайго мужа. Трэццяе і самае важнае, — каб той, што залецаецца, меу добрую славу у людзей; — а ты, мой брацейка, — даруй, што прауду скажу, — ні можаш пахваліцца ні першым, ні другім, ні трэццім.
Сабковіч. Дык што-ж… цікавасьць… Адным словам разабью усе твае наймудрэйшыя довады: маю грошы, — а грошы цяперака для усіх станау натта ласая рэч. (Стукаючы па кішэні, пяе):
Грошы ўсім кусочак ласы,
Хоць хто мае іх даволі,
Усе-ж к ім прэ, як да каубасы,
Калі убачэ у каго болей.
Вось ліхвяр, што кублы мае
Поуны золатам набіты,
Блізкіх, дальшых абірае,
Век працэнтамі ні сыты.
А паны ясне-вяльможны,
Хоць дабра, зямлі шмат маюць,
Так жывуць неасцярожна:
У ліхвяроу дапазычаюць.
Ксендз, поп, рабін, хоць набожны,
Усе у здарэнню гэтым роуны:
Любіць золато з іх кожны,
Гоне у стан яго духоуны.
Любяць золата і суддзі:
Як хто у іхні улезе краты,
Хай ні дасьць — віноуным будзе,
А як дасьць — ні вінаваты.
Ліхвярамі суддзі нашы
І паны, і стан духоуны,
І дзеучат дукат ні страшэ:
Любяць золато усе роуна.
(Гаворыць). Дык што ж…
Даміцэля. Прауда. У цяперашніх цяжкіх часах шмат паненак, заплюшчыушы вочы, пайшло бы за багаццем, але шчасьця і дабра ад гэтаго німа чаго і спадзевацца: усе жыцце ваша атруцілося-бы сваркамі ды калатней. Панна Адэля ні такая. Каб меу нават багацце Крэза, то і тады-б яе да сябе ні прынадзіу; яна шукае чагосьці іншаго, большаго за золато.
Сабковіч. Цікавасьць!.. Чаго-ж гэта?..
Даміцэля. Я табе ужо казала аб гэтым і магу у некалькіх словах сказаць яшчэ раз: добрай славы у людзей, навукі, адукацыі і полеру, дзякуючы каторым ты ні сароміу-бы таго стану, да катораго яна належыць.
Сабковіч. Э! пляцеш, мая даражэнькая. Дык што-ж… Каб я ні меу розуму, то і грошай ні сабрау-бы. Што датычэ якогасьці тамака полеру, катораго быццам, як ты кажаш, мне бракуе, — яго старчыць для мяне: усюдых патраплю вясьці сябе ні горш за якога лішне разумнаго с пустымі кішэнямі, — дык што-ж… Ось, напрыклад, шумна уходжу да панскае салі поунай гасьцей, — дык што-ж… прыбліжаюся да пані-гаспадыні, трымаючы левую руку у кішані, а правую, як-бы ні хочучы, цісну ей ручку так — па-панску, і кажу праз нос: коман ва, як здароуечко, як ідзе гаспадарка і так далей, — цікавасьць… Дык што-ж… пасьля падыходжу да гаспадара, с каторым, як роуны з роуным, цалуюся; далей, усунуушы ужо абедзьве рукі у кішэні і, як-бы ні хочучы, бразгаю сумысьля усыпаным туды золатам, навокал з гары узіраюся і с павагаю… дык што-ж… ківаю галавою адным ніжэй, другім меньш нізка — павэдля багацця і становішча іх, дык што-ж… Потым іду да паненак і, як-бы нінарокам, кідаю залатую манэту на зямлю, і раблю гэта, ведама, тады, калі блізка, дык што-ж… льокай круціцца; ен, падбегшы, падымае грошы і хочэ мне аддаць, — тады я спакойна, арыстократычна кажу: «пакінь гэта сабе, даражэнькі», і… дык што-ж… Як-бы нічога ні было, пачынаю с паненкамі… дык што-ж… жартаваць, бразгаючы усе золатом у кішэнях; вяду гутарку а пагодзе, апратках, хлапцох, ці аб нечым падобным, дык што-ж… А! а! ці ты ведаеш, сястрыца, што я ужо і контраданса умею скакаць… Дрыгальскі мяне крыху падмуштравау, толькі другая хвігура неяк нідобра ідзе. Паглядзі, мая даражэнькая, шакжа-ж ты шмат бачыла скокау, дык што… дык можаш па праудзі асудзіць… (пачынае скакаць і пяе):
Сабковіч (Дуэт) Тра-ля-ля-ля, тра-ля-ля-ля!
Стань ля боку, угледзься здаля
Да паставы, да натуры…
Даміцэля.Чысты мех з мядзьвежай скуры.
Сабковіч.Дык што-ж… Суд крыху застрогі,
Глянь! Як поузам ходзяць ногі,
Стан схілісты і павабны…
Даміцэля.Ах, які-ж ты увесь нізграбны!
Сабковіч і Даміцэля (разам).
Перабіра ты сярдзіта,
Кпіш без літасьці і квіта!
Мяне знаюць ні такія,
Так скачу, як і другія.
Не да скокау ты суджоны,
Да сахі і да бароны:
Ногі крывы, як кавелы,
Значна, што з Смаргонскай школы.
(Скачучы, прыбліжаецца да дзьвярэй, што знаходзяцца прост сцэны і, штурхнуушыся аб парабка Пятрука, што у гэты момант уваходзяць, падае на землю).
ЗЬЯВА II-ая.
Тыя самыя і Пятрук парабак.
Сабковіч.Вось уцяу! аж цемна у воку;
Ах, чорт лысы ды шалены!
Стой тут! З мейсца ані кроку!
Пятрук. (скрабучы галаву, нізка кланяецца.)
Ніхай будзе пахвалены!
Сабковіч. (устаючы)
Ехаць меуся у важны госьці,
Гад зьвіхнуу нагу у косьці,
На манеры мо‘ быць страта.
Даміцэля.Раджу, лепш пільнуйся хаты.
(Трое разам).
Сабковіч.Дык ні веру у прачуванне,
С паваротам жджы шчасьлівым.
Веру у мілачкі каханне,
Бо ўсе з іх к рублям жычлівы.
Даміцэля.Ні вер золату, васпане,
Паварот мо‘ быць сьлязьлівы;
Той кахання ні дастане,
Хто адно глядзіць нажывы.
Пятрук.Дауно пас скацінку у полю,
А цяпер пан над панамі.
Дай свіні рог, дурным — волю,
Сьвет павернуць у верх нагамі.
Сабковіч (кажэ). Што, мядзьвяжонак! Ці справіуся з інтарэсам, за каторым я цябе пасылау?
Пятрук. Кепска, паночак. Сказалі там у… што гэта ні чысты інтарэс.
Сабковіч. Дурны! Колькі разоу казау табе, каб ты, адказываючы, казау на мяне — ясны пане.}}
Пятрук. Эт, пано… хацеу сказаць: ясны пане… я чалавек бывалы, зубы зьеу на дворнай службе, і па Вільні ні раз цягауся; ото-ж часта мне здаралося паміж шляхты чуць гутарку, што ясьне — згасьне, а васпане — застане.
Сабковіч. Дык што… дык ты і у Вільні быу? — Што-ж ты тамака бачыу цікаваго… дык што… сьмешны ты с сваей гутаркай.
Пятрук. Што пано… хацеу сказаць: ясны пане… гаварыць німашака нічога цікаваго. Палацы амаль усе каменныя, вуліцы так вузкі, што нельга размінуцца; як ссунуцца дзьве фурманкі, то хоць ты калом іх разнімай — вось як часам пан чаго загневаецца да зубы зашчэміць, так і яны с сабой сплятуцца. Людзі бегаюць, як падстрэляныя, адзін другога штурхае… Мауляу бы хто, што яны за пільнай сьпешаць работай, а яны так, з дуру толькі с кута у кут летаюць ды зубы скаляць. Прауда, бачыу я адно дзіво цікавае; бачыу, як пранцузы муштруюцца; — эт! ды і то, — як прыпомніу маладзенькія мае леты, мэрам як то калісь старэнькі дзядок мой, дай Бог яму крулеуство нябеснае, каторы па ту пару, як я быу дзіцем, перакінууся ужо за сотню гадоу; бывала, веу разказы на зімовых вечарніцах, то і гэта іх муштраванне выдалося мне кепствам.
Сабковіч. Дык што… што-ж вам дзядок твой разсказвау?
Пятрук. Э!.. э!.. э! па… Ясны пане, — як засядзе, бывала, пры лучыне лапці плясьці, а пачне вясьці, с перапрашэннем яснаго пана, разсказы, то мы усе, бывала, як тыя зайчыкі, калі часам пачуюць якісь шорах каля лугавіска, і вушы наставім да і зубы вышчэрым, мэрам як наш Курта, калі угледзіць жыда: — так цікава, бывала, вядзе разсказы. Баш, ен быу ні тутэйшы, а захожы с-пад Кіява; так вось распрауляе, бывала, якое было у іх войско, аж міла слухаць. Бывала стары як раздабрухаецца, а прыпомніць старыну, так вось кажэ: гэй!.. гэй… брацікі, німашака на сьвеці, як то калісь, слаунай памяці, за гатманшчыны! Як баш — войско нашае сабярэцца у кучу. Ні знало яно што то — «стой» і «ні шавяліся.» Бывала, пры Хмельніцкім атамане стоупіцца над ясным украінскім небам сіла казацкая, — полкі Чэрнаморскі, Полтаускі, Гуманскі, Граняускі, Пятыгорскі і Каняускі. Казакі у шапках сівых с краснымі галавіцамі — вось мак, цьвітуць. Ураднікі на коніках фінцыць, сотнікі вусікі круцяць, а ассаулы губы дуюць. Так бывала мудра разсказуе, што і сьцяміцца ні змога.
Сабковіч. Ну, дык што… а у Вільні што ты бачыу? —
Пятрук. Эт!.. што бачыу, то ні было чаму дзівіцца. Муштраваліся, здаецца, і дружна, вось арэх згрыз, да куды ім… Прауда, яны паубіраушыся, як дзедавы казакі, у шпанцэрках, але на што ім папрышывалі хвосьцікі с чырвонымі беражкамі — мэрам у шчыглікау? Цераз плечы перавешаны у іх белы стрычкі, а на галавах такія шапкі, як макатры. Але-ж то мне было вельмі дзіуна, што на перадзі у тых шапках вось галавешкі стырчэлі, на лбе якаясь у іх птушка із масендза да з двумя галавамі — ні ведама якая: — ні сыч, ці сова, ці загуменная варона. Бог яе згадау-бы. Ото-ж яны так стаялі у кучы, рушніцы паставіушы у казялкі, мауляу чумакі, калі на папасе саганчыкі с кашай над агнем вешаюць. Аж адным разам выеждвае з завулку якісь старшы; як крыкнуу — гэй! Так усе скочылі, схвацілісь за рушніцы і сталі роуна, хоця ты нітку працягні. Гляджу я на старшаго, — зьлез ен з каламажкі. Эт! — такі самы пранцуз, толькі брухатшы, цераз плечы перавешана сіняя стрычка, на грудзях навешана цацак і мендалей жыдоускіх, так што ен выгледау рабы, мэрам стракатая панская ялаука. На галаве яго то такая шапка, як заслонка ад печы. Чалавек якісь ні тутэйшы, ні рускай пароды, а з-за мора. Але ні была-бы заморская штука — хоць старшы да рукі меу крыху прыдоугі; як стаяу гдзе-сь на квацеры, то падхваціу пявуна дый схавау у шапку. Ні сьцяміу, дурны, што ен, хвост с шапкі выставіушы, усе ім віляе. Як баш, падышоу бліжэй да пранцузау, то адзін скочыу вырваушыся з грамады, мауляу з укропу: ляціць… ляціць… ляціць… і разпяуся, а пасьля рушніцай — кіу, а яны драг! Ен зноу — кіу, а пранцузы — драг! Так вось старшы і разгневауся… падбег да грамады і крыкнуу: «З дарогі, жэрабята!» А грамада на узгарду забарматала: «Галды — балды! галды — балды!» — мэрам індыкі, калі дзеці іх падражняць. Тут старшы, як зыхваціць сваю шаблю… Эт! ці то така, як была па-дзедаускаму, за слаунай памяці гэтманшчыны!.. Вось, дыхтэр, капыстка, што бабы лямеш мяшаюць, сьпічка — пацукоу калоць; таж ен трымаючы такі ражончык у аднэй руцэ дзеля пастраху, а другую прылажыушы ка лбу — мэрам паказаць ім, што у галаве ні крыхі розуму ні маюць, — стау іх лаяць, аж адзін із кучы выскачыушы, вось як чорт із балота і тож прылажыушы руку ка лбу: «Уціхамірцеся, ваша міласьць, кажэ, та-ж і мы маем крыху тут алею; усе, што робім, то па хвормі». Ото-ж ен скрыжытнуу зубамі са злосьці, адышоу крыху і крыкнуу, а яны — драг. Ен зноу якоесь слауцо выкінуу іза рта, а яны, усе да аднаго, рушніцы паставілі пры назе: — «Муштруйся, кажуць, сам, калі такі разумны!» Потым ен загаласіу працяжна, кажысь пастух у лесе рогам быдло наклікае; відна жаласна вельмі стау іх прасіць, бо яны, зьлітаваушыся над бедным, разам ад чабатоу да галавы — ча-ра-ах!.. Але потым чурым, да пэк ім! Стыдна бачыш і казаць — як крыкнуу старшы — так усе да аднаго правую руку за сябе і закінулі; зноу крыкну, а яны наперад руку паднясьлі да носу дый панюхалі. Пасьля сталі набіваць стрэльбы; то-ж Бог мя, як раз набілі, то са дваццаць раз стрэлілі. Нарэшце ен ім дакучыу, відна, сваім муштраваннем то налева, то направа, то зноу налева, — што яны раптам пагналіся за ім. Ен жа усе наперад чэшэ ды чэшэ, боязна агледаючыся, што-б часам грамада ні дагнала. Калі-б я, або дзедавы казакі, то б яго мігам нагналі, бо казакі сьмела па Божай зямлі хадзіць могуць у шырокіх нагавіцах, што у адну калошу трох маскалеу схавау бы, а у іх былі нагавіцы, вось абцугамі панацяганы і да іх папрышываны якіясь языкі, так, што і ні змогуць сьмела ступаць, да усе, як буслы, ногі выцягіваюць і пруцца за ім лаваю. Ужо блізка яго нагналі, аж с канца якісь там закрычау: «Пакіньце гнацца за гэтым бачонкам, бо і жыды сьмяюцца» — і прауда. Я сам бачыу, як на платах да на варотах начапляушыся жыды сьмеяліся с таго муштравання. Але пасьля ен, відаць, сьцяміу, што стыдна быць такім баязкім, дый, сабраушыся з духам, крыкнуу на усе горло. Грамада жа маладзецкая, ні спужаушыся яго крыку, так вось дружна, за пазваленнем, адвярнулася к яму задам, тады ен, страціушы цярплівасьць, плюнуу, махнуу рукой, сеу у сваю каламажку дый цягу дау. Але-ж то шальмоуская управа! Адзін конь усьцяж аглядаецца, ці ні гоніцца каторы; да куды ім, — змучаны, галодны, трубячы і барабанячы дзеля ахвоты, загаласілі на усе горло дый парасцягаліся па вуліцах, відна, да жыдоу на кватэры.
Сабковіч. Дзякую табе, даражэнькі… насьмяшыу ты сваей гутаркай… Сястрыца, дай яму чарку гарэлкі, каб прамачыў горло. А цяперака да справы — дык што… Ці валоу ты замяніу?
Пятрук. Не, пано… ясны — пастух ні прыступіу.
Сабковіч. Ты мусіць ні дау яму рубля?
Пятрук. Гдзе там! — Я і другі яму суліу ад імяні яснаго пана, да, псяюха, вельмі цьверды на сумленне; сказау, што гэта і стыдна і брыдка абманываць. Кажэ, прадаушы валы па шэсьцьдзесят рублеу кормныя, пасьля замяніць іх худымі, — гэтакаго кепства і жыд ні зробіць а па… цьфу! Прападай ты з яснасьцю, усе забываю, — а яснаму пану, кажэ, за такую штуку Бог у гаспадарцы ні дасьць спору. Я яму гэтак: вялікая бяда ашукаць жыда, — то-ж ні хрышчоны. Ен жа і ні спазнае, бо і тыя рыжыя і гэтыя, капля у каплю, схожыя — бяры два карбаванцы ды аддай два кормныя, а места іх пастау у гурме, каторыя я цяпер прыгнау, — жыд ні сьцяміць, забярэ, якія знойдзе у аборы. Гдзе там, — ен у другую дудку, баш, сьвішчэ. Кажэ, што ці жыд, ці хрысьціянін — усе людзі роуныя перад Богам, а атуманіць ці таго, ці другога, асабліва па… яснаму пану — сорамна і грэшна. Што было рабіць? Я вось, як тая сабака, падхмыліушы хвост, як ні пышны пан, пагнау валы назад.
Даміцэля. Бачыш, Антосячка! Просты мужык, без прасьветы, а якую дау табе маральную навуку. Ці ні час ужо апамятацца і пакінуць уселякія махлярствы, ашуканствы, за каторыя і на гэтым сьвеці прад людзьмі і на тым прад Богам прыйдзецца парахавацца. Будзь пэуным, што шахраванне будзе гладка сходзіць, пакуль гэтаго будзе ні праз меру.
Пятрук. Гэта, кажуць, паненачка, патуль жбан воду носіць, пакуль ні прарвецца вухо, а там…
Сабковіч. Маучы!
Пятрук. Ну… Маучу!
Сабковіч. Ты, сястра, выводзіш мяне с цярпення. Я выйшау ужо с-пад апекі і ні люблю, каб нехта, хоць бы і сястра, мешауся у мае справы… Ідзі лепш да сваей гаспадаркі і ні лезь туды, куды ні трэба.
Даміцэля. Ай, брацейка! Глядзі, каб с часамі ні пашкадавау, што ні слухау рады свайго прыяцеля, сястры. (Пайшла, закрыушы вочы хустачкай.)
ЗЬЯВА III-я.
(Тыя самыя, апрыч Даміцэлі).
Сабковіч. А ты, асел, чаго яшчэ чакаеш? Ідзі у гумно!..
Пятрук (чухаючы галаву). Вось я да па… цьфу! — прападай ты с панам! Хацеу сказаць: да яснаго пана, — маю просьбу.
Сабковіч. Дык чаго табе?.. (падыходзіць да вакна.)
Пятрук. Гэта-ж ужо позная восянь, зараз і зіма, а у мяне німа кажуха. Прасіць, каб ясны пан дау мне кажух.
Сабковіч. Прыбліжся і глянь у вакно — чые тамака быдло на сенажаці, — дык што-ж…
Пятрук. Гэта Лубінскае!
Сабковіч. Ось будуць кажухі ні толькі для цябе, а і для мяне нават — шакжа-ж і я яшчэ ні маю; а добра будзе у зімку, устаушы с пазаранку, у цеплым кажусі абыйсьці гаспадарку.
Пятрук. Як-жэ гэта, ясны пане, — ці пан думае у Лубінску купіць авечак і пашыць новыя кажухі? Да там-жа на сенажаці ні відаць авечак і, здаецца, у Лубінскім дварэ зусім іх німашака.
Сабковіч. Асел!.. Пастарайся добра і будзем мець кажухі за дарма. Вазьмі трох парабкоу, займі усе быдло у хлеу. Сеннека холадна і людзі прыйдуць напэуна прасіць аддаць заграбленае у кажухох, — тады ні аддавай быдла, пакуль ні пакінуць іх, быццам у заставу. А кажухі, папаушы у нашы рукі, так і застануцца, — гэта ужо мая справа, дык што…
Пятрук. Па… Цьфу табе! Ясны пане! Яны-ж ні на нашай да на сваей пасуць сенажаці. Каб хоць адна штука перайшла граніцу, а то усе быдло ходзіць на Лубінскай.
Сабковіч. Дурны!.. дык што… зайдзіце з заду Лубінскім лесам і займіце, а калі-б хацелі прашкодзіць, дык пастухом задайце чосу, дык што… тамака пасуць малыя дзеці і ні патрапяць вам перашкодзіць: ні будзе вам шмат клопату — угледзіушы вас, уцякуць.
Пятрук. Ці гэта будзе па-панску? Ці прыгожа цягацца да чужога дабра…
Сабковіч. Хоць ні прыгожа, але складна дастанем сабе за дарма колькі кажухоу.
Пятрук. Кажуць старыя людзі, што чужое дабро ні грэе.
Сабковіч. Супакойся! Каб толькі мягкае ды з воуны, а напэуна грэць будзе.
Пятрук. Які цяпер сьвет настау, мой Божэ мілы! Як паны пачалі браць вельмі на розум да сьляпіць разумныя ксенжкі, то горш ад ніхрышчоных сталі круціць ды муціць. (Пяе):
Верх дном паставілі сьвет гэты! Дауней усяк Бога баяуся, А гдзе ж сумленне — боязнь Божа? Пры працы мысль людска свабодна, |
Сабковіч. Што гэта?.. Ты сьмееш навучаць мяне!..
Пятрук. Паночак… цьфу, ты пропасьць! — хацеу сказаць — ясны пане — то-ж ведама стара гутарка: хлеб еш, прауду рэж.
Сабковіч. Дык я табе пакажу гутарку, дык што… ідзі і рабі тое, што кажу, інакш дастанеш кіем.
Пятрук. Нечаго казаць, на чыем вазку едзеш, таму і песенькі сьпевай. Пайду грабіць быдло, але што будзе пасьля…
Сабковіч. Дык што… ні твая беда, ідзі! (Пятрук пайшоу).
ЗЬЯВА IV-ая.
Сабковіч (адзін).
Сабковіч. Усе кажуць, што я жыву людзкою крыудай, — дурні! Ось у тым і розум, гэта і штука, каб умець выкарыстаць абмылкі і нікемкасьць другіх. А сумленне? (думае) глупство сумленне!
Дзе ні кінь, ад краю к краю, |
ЗЬЯВА V-ая.
Сабковіч і Мордка (сталяр).
Мордка (кланяючыся). Добры дзень пану, — ны! А што будзе з намі?..
Сабковіч. Дык што… што мае быць? Пачынай строіць сьвіран, а тады адтрымаеш свой задатак і за работу — дык што…
Мордка. Хас ду гегэрт, — цікавасьць! Як-жа строіць, калі пан пры угаворы патрэбавау цаго інсаго, а цяперака, калі я, дзеля пэунасьці, каб пан каго іншаго ні узяу да працы, дау сэсьць рублеу задатак, пан ставіць мне куды цязэйсыя варункі. Ны агроуль — гэтакім парадкам я і да паловы работа ні даедзе, а праем усе, колькі угаварыуся.
Сабковіч. Гэта ужо твае дзело; прападуць шэсць рублеу, калі ні возьмішся за работу — дык што…
Мордка. Ны!.. цікавасьць… Як-жа за яе брацца, калі мне будзе вялікая прыуда.
Сабковіч. Задатак твой прападзе, а я вазьму другога майстра, дык што…
Мордка. Гівалт! Сакзэ-с мовы ні было аб такой работа, якая пан цяперака мне дае…
Сабковіч. А ці маеш, пархуць, пісаны угавор?
Мордка. Ны!.. на сто ен, для якога глупства, ці ні досі панскае слова, — агроуль…
Сабковіч. Дык што… слово — вецяр, а распіска гэта грунт, мой даражэнькі; дурань верыць на слово, а разумны карыстае с таго, дык што… Ось я ужо трэццяго такога ашукау і зарабіу гэткім парадкам двадцаць рублеу. Яшчэ злаулю так са двух і свіран мне нічога ні будзе стоіць.
Мордка. А ці гэта будзе па панску — беднаго майстра асуківаць — хас ду гегэрт?
Сабковіч. Досі ужо, мой даражэнькі, шахраваць вашаму брату, цяперака на нас прыйшоу чарод двойчы адплаціць вам, — дык што.
Мордка (сьціхаючы). Цікавасьць, да цаго дайсло! (зноу цмокае) мусіць хутка будзе канец сьвету. (пяе):
Ляхтірыді — бам! |
(кажа): Ны!.. сто-за будзе?
Сабковіч. Дык што… што будзе? Ось, калі ні возьмешся за работу, твае шэсьць рублеу фарфал, дык што…
Мордка (энергічна). Хай гэта мая убогая і крывавая праца застанецца пану на хаутуры. Будзь пан здароу! (пайшоу).
Сабковіч (у сьлед за ім). Ах, ты шахрай! пархаты жыд!.. Ен яшчэ клясьці мяне будзе!.. дык што… Але чаго-ж я злую?.. Трэба быць справядлівым, хай гэты бедак нацешыцца за свае грошы хоць кляцьбой, — дык што… А цяперака у дарогу. Гэй! есьць тамака хто?
ЗЬЯВА IV-я
Сабковіч і Марыся.
Сабковіч. А! ты яшчэ тут? Добра, прыбяры тутака у пакоі, вынясі стол і можаш сябе зьбірацца да бацькоу. Як раз учора скончыуся год твае службы у мяне, — дык што…
Марыся. А заплату, — ці ад пана, ці ад паненкі адбяру? Я-ж цэлы год ні гроша ад пана ні мела.
Сабковіч. Прауда, прауда, мая даражэнькая, дык што… Прыбліжся і паслухай: трэба нам яшчэ парахавацца (сеушы, выймае з бумажніка картачку і чытае). Паступіла ты да мяне 17 трауня, дык што…
Марыся. Але!
Сабковіч. І згодзілася за 18 рублеу у год.
Марыся. Так, паночак!
Сабковіч. Ні сто раз казау я вам называць мяне ясным панам, — дык што…
Марыся. Так, ясны пане!
Сабковіч. 18-го кастрычніка ты захварэла і пралежала тры тыдні, — дык што…
Марыся. Бо па… бо ясны пан ні дау, вэдле умовы, кажуха, — я празябла і захварэла.
Сабковіч. Фі! мая даражэнькая, грэх так лгаць, дык што… Цепла было, як у летку, і ты захварэла у самы гарачы рабочы час. Я быу змушаны наняць на твае мейсцо падзеншчыцу і плаціу я ей двузлоты у дзень… За тры тыдні гэта выйдзе шэсьць рублеу трыццаць капеяк. А дзеля таго, што ты праз тры тыдні нічога ні рабіла, лежала, ела дарма хлеб і ні мала клопату рабіла маей сястрэ, — я табе рахую яшчэ па трыццаць капеяк у дзень: разам гэта будзе дванаццаць рублеу трыдцаць капеяк, дык што… Я абмыліуся, — ні трыццаць, а шэсьцьдзесят капеяк. Цяперака далей — дык што… памятаеш, як у верэсьні быдло патаптало мне дзесяць град капусты — за тое, што вы ні пільнавалі быдла, я налажыу на усіх вас па тры рублі штрафу, — дык што…
Марыся. Але-ж, ясны пане, быдло належыць да пастуха.
Сабковіч. Ціха! — дык што… маучы і слухай. Я зауседы старых прытрымвауся законау — шакжа-ж і у вас у канцэлярыі уся грамада адвечае за аднаго. Дык ось што… за капусту тры рублі штрафу. Трэцце: — па Каляды — памятаеш — прасілася ты на два дні да хворай маткі, дык што… я маю мягкае сэрцо, пазволіу табе пайсьці, а ты, заместа двох, прасядзела тамака шэсьць дзен. Дык што… сама прыстанеш на гэта, што за чатыры дні справедліва будзе адрахаваць табе найменш па дваццаць капеяк, — дык што… гэта будзе адрахаваць табе найменш па дваццаць капеяк, — дык што… гэта будзе рубель; сама бачыш, які я справядлівы… Далей, за тое, што ты прыйшла на чатыры дні пазьней, як трэба, — два рублі. Дык што… усяго на усе выходзіць: восемнаццаць рублеу шэсьцьдзесят капеяк, але я, маючы на увазі тваю шчырую службу, дарую табе гэтыя шесьцьдзесят капеяк… дык што…
Марыся. Паночак, ясны пане! Ці ж я цэлы год дарма працавала?
Сабковіч. Дык што… шакжа-ж ты сама чула, мая даражэнькая, што ні за што я табе шмат ні палічыу.
Марыся. Не, гэтак ні будзе, — я за сваю крыуду падам да пасрэдніка жалабу.
Сабковіч. Што? Ты мяне страшыць будзеш! Піскні толькі — ураз жа дам знаць, што ты мяне абакрала. Мусіць памятаеш, як я, на трэці дзень тваей службы у мяне, паслау цябе шукаць паненку у пакоях на гары; ні даждаушыся, сам пайшоу і бачыу, як ты выходзіла с пакою, у каторым я трымаю свае грошы. Хіба ты ні шукаючы сястры туды заходзіла, бо яна тамака ніколі ні бывае, дык што…
Марыся. Па… ясны пане! Ці гэта па-хрысьціянску крыудзіць так бедную дзяучыну? Паслау пан да пакою шукаць паненкі, — я, шукаючы усюды, заглянула і да таго пакою; то-ж я ні ведала, ці есьць тамака якія грошы, ці німа. У пакой я ні уходзіла, бо як угледзіла, што там на стале ляжаць грошы, то, стараніушыся, ужо ні пакідала дзьвярэй, чакаючы, каб ці пан ці паненка прышлі. Чаму-ж пан тады ні казау мяне абшукаць, а цяпер так крыудзіш?!
Сабковіч. Дык што… ні маю я часу і ахвоты гутарку с табой разводзіць. Прыбяры у пакоі, здай паненцы начынне і ідзі сабе з Богам, а калі пісьнеш, што я табе ні заплаціу, ураз-жа дам знаць, што мяне абакрала, і усе будуць пальцамі на цябе паказываць, дык што… (пайшоу).
ЗЬЯВА VII-ая.
Марыся (адна).
Марыся. Мой Божэчка мілянькі! Служыла я у паноу, да нігдзе мне такой крыуды і такой вялікай ганьбы ні давялося сустрэць. Усе паны былі добрыя, адзін толькі нашоуся круцель (плачэ). Ніхай-жа сьлезы мае падуць на яго душу. Што я цяпер буду рабіць? Спытаюць бацька, маці — многа цераз год зарабіла? (малая пауза). Ды ці мая-ж у тым віна? Ведала-ж я, бездольная, што натраплю на такога круцеля? А як чыста мая душа, так сьмела разскажу бацьком маю крыуду, — яны уймуцца за сваю ядыначку і да пасрэдніка пададуць жалабу.
ЗЬЯВА VIII-ая.
Марыся і Пятрук.
Пятрук (усунуушы галаву у дзьверы). А ці паненкі тут німа?
Марыся. Бачыш, што німашака.
Пятрук (блізка падышоушы да Марысі). Што ты, мая ягадка, так надулася, вось пузыр валовы? (падскочыушы яшчэ бліжэй да яе, абыймае яе і хочэ пацалаваць, а яна адпіхаіць яго, кажучы: «адчапіся!» — тады ен весяла пяе):
Чаго лезеш ка мне? Я-ж табе ні роуня:
Ты шавец — капылец, а я — бандароўна!
Марыся. Адчапіся! (бье яго кулаком па карку). Добра табе весяліцца, калі нішто ні рупіць; я-ж вот служыла цэлы год і зарабіла хвігу.
Пятрук. Альбо што?
Марыся. Палічыу, паганец, жыдоускім манерам, — то якіясь штрапы, то маю хваробу, — так што я асталася яму вінна шэсьцьдзесят капеяк.
Пятрук. А паганец, а ніхрышчоная сабака! А яшчэ кажэ сябе зваць ясным панам. Яго, анцыпара, цемным, нічыстым маніць трэба! Ні тужы, мая галубка! Ты павернеш да бацькоу, будзеш выглядаць мяне. Ні раз, таскуючы ды выхіляючыся чэраз ваконцо, засьпеваеш:
У агародзі майран родзіць, |
А ты места Яначкі засьпеваеш — Пятручок, — ні прауда-ж? (залецаецца да яе).
Марыся. Ідзі ты! (адпіхае яго).
Пятрук. Як ні шарашыся, да я ведаю добра, што я табе на сэрцы: ты-б рада была і зараз засьпеваць:
Прыедзе ка мне — рада буду, |
Марыся. Нечаго запірацца, — можа-б і рада была, ды калі ведаю добра, што бацькі ні прыстануць: яны ж пусьцілі гэты год на службу, каб зарабіла сабе на выправу дзеля таго, што хочуць мяне аддаць у хату багатаго, хоць старога ужо, Апанаса Губара. Казалі, што ен мае пару коней, дзьве каровы, два валы ды і сьвіран ні пусты і у гарудах ні стоупіцца.
Пятрук. Ах ты, гадзіна! На пальцах, бач, ужо палічыла, што Панас мае. Дык гэта так? Новае сітко на калочку вешаеш, а старае пад лаву кідаеш? А знаеш: — стары друг лепш за новых двух. Нічога с таго ні будзе. Я цябе ні на жарты палюбіу, — хоць бы цэлы сьвет прышлося да гары нагамі перавярнуць, то усе такі с табою ажанюся. Ну, ведама, калі ты будзеш ні ад таго. Панас — стары хрэн, якое табе жыцце з ім будзе? Я-ж малады, працавіты, статэчны, да гарэлкі ні гад, — цябе-ж, мая зязюлька, так мілую, што як цень за табою цэлы век-бы цягауся. (Сьпевае).
Жаваранак у полі звоніць, |
А што, мо‘ я хлушу? Пацалуй-жа мяне за тое… (падбліжаецца да яе, а яна адпіхае).
Марыся. Пачакай крыху! Як павенчаемся, тады цябе пацалую, — цяпер-жа ні йдзе. Бог будзе гневацца і у гаспадарцы нам ні пашанцуе.
Пятрук. Э-э-э! Тады я цябе прасіць ні стану; цікунка, быццам саромяецца, а ведаю добра, што так-бы і кінулася на шыю. (пяе).
Да калі-ж ты бандар, набі-ж ты мне бочку,
А я цябе пацалую у цемным куточку.
Марыся. Да годзе ужо, годзе языком малоць! Мне трэба ісьці да бацькоу, (уздыхае) а ты тут, з другімі дзяучатамі цягаючыся на вечарынках, мяне бедную забудзеш.
Пятрук. Бог мяне пакарай, калі я зараз, як ты нас пакінеш, ні падзякую за службу. Ніхай анцыпар і мне ні плаціць; я, — хваліць Бога, — у добрых паноу служыу, накапіу сабе пяцьдзесят карбаваных, — маю чым гаспадарку запамагчы. Пайду да цябе у прымакі і зажывом па Божаму.
(Дуэтъ).
Пятрук.Пойдзеш адсюль — ні забуду,
У прымы к табе скора буду.
Станем шчыра працаваць,
А шчырэй сябе кахаць.
Марыся.Панас са мной ні дасьць рады,
Буду чакаць за Каляды,
Бо мой мілы Пятрук
Гэта сталы дзяцюк.
Пятрук.Так мяне моцна кахаеш,
То напэуна прычакаеш,
Пераможам бацькоу дур,
Дый зажывом чэраз-чур.
Марыся.Як бацькі захочуць мусіць,
Я ні стану вельмі трусіць,
Загалашу са усіх сіл —
Апанас то мне ні міл!
Марыся і Пятрук (разам)
Як бацькі нам сваю волю
Скажуць, то мы нашу долю
Богу ручым; Ен місьцюк,
Збавіць нас с тых цяжкіх мук.
Марыся. Мы тут загаварыліся, а мне пара ужо у дарогу. Памажы упратаць пакой, а там пайду с паненкай папрашчаюся.
Пятрук. Ці-ж ты мяне на прашчанне ні пацалуеш? (падбліжаецца да яе).
Марыся (стыдліва). Да калі-ж я саромлюся…
Пятрук. Чаго? Ці-ж ты ні мая нявеста? Дзіуныя гэтыя дзеучаты! Перад вянцом саромяцца сваіх жаніхоу цалаваць, а па шлюбе то і дзяцюкоу рады.
Марыся (даганяючы Пятрука, каторы уцекае). Ах, ты паганец! Будзь пэуны, што я нікога ні пацалую!
Пятрук. А мяне…
Марыся. Ну… тагды — па шлюбе… дзело другое; тагды па закону Боскаму я павінна цябе слухаць.
Пятрук. Паслухай-жа цяпер, мая ягадка!
Марыся. Боязна, мой Пятручок. Часам хто угледзіць, (угледаецца ва усе бакі).
Пятрук. Німа нікога у пакоях, а паненка пашла да кухні. Ну… (падсунуушыся блізка да яе, сьпевае).
Пятрук. Німа нікога у пакоях, а паненка пашла да кухні. Ну… (падсунуушыся блізка да яе, сьпевае).
Сплюшчы вочы, а так… скора, |
Марыся. Што рабіць, — ты ні адчэпішся, пакуль ні пацалую (цалуе яго ды, адскочыушы, закрывае вочы хвартухом).
Пятрук (падскаківаючы, — пяе). А я цябе пацалую у цемным куточку!..
Марыся (даганяючы яго, — бье). Баш, паганец, яшчэ сьмяецца! Бярыся за стол да вынясем яго у першы пакой. (Ачышчаючы сцэну, выходзяць. Здалеку чуцен сьпеу Пятрука: «А я цябе пацалую…»).
(Заслона.)
Дзея другая
правіць
ДЗЕЯ ДРУГАЯ.
(Сцэна прэдстауляе бераг лесу: у глыбі відаць веску; на лева — багаты двор, а на права, каля лесу, так сама у глыбі сцэны, — мужычая хата. З-за дрэу відаць, высунутыя да паловы, калесы, на каторых сьпіць Гапон Барычка, зьвесіушы галаву; каля яго сьпіць, сідзючы, апершы галаву у луку калес, яго жонка Куліна. Выходзіць з двара Пятрук с кароткай люлькай і ў задуме гаворыць).
ЗЬЯВА I.
Пятрук (адзін).
Пятрук. Ледзь адпрог коні, так зараз выбег са двара, штоб пабачыцца с каханай Марысяй. Пан у залёты і фурман чэраз плоты. Ну, ужо гэтаму пану, то, пэуня, служыць пякельная сіла: што толькі здумае, то зараз збудзецца. Выежджаючы з дому бедавау, што на трох конях гоніць у залёты; глядзі ты, — ні даехалі мы да Машанскай карчмы, аж якісь жыд ляціць на каламажцы, а обак тут жа прывязана кабыла прыгожэнькая, аж міла на яе палюбавацца, — ножкамі перабірае — вось паненка у танцы, — пырскае весяла, шыю у дугу сагнуушы. Пан аж казау прыстаці, штоб падзівіцца хараства. Пытае жыда, чы ні прадасьць. А паганцу так і падавай. Слова за словам — старгаваліся пятнаццаць рублеу. Гэта-ж рэч ніслыханная. Я ад слова дау бы за яе трэйчы пятнаццаць да і яшчэ дзесятак дабавіу-бы. Здаецца толькі, ці ні крадзенная, што так за нішто амаль уступіу. Пэуня і пан тое спазнау, бо адразу засуліу малую цану, а жыд, псяюха, і згодзіуся. Тут мяне пан скарэй па хамут і пастронкі конна да дому пагнау, а сам астауся чакаць у Машанскай карчме; і аж душа расла, як мы чацьвярней сюды пад‘ехалі пад ганак. (думае) Цьфу, ты пропасьць! Здаецца, я гэту клячу гдзесь бачыу. Гнедзенькая з белай латай на лбе… так-жа белакапыта. Ну, вось… ані як ні прыпомню, а яна мне знаемая… (падыходзіць да калес і, агледзіушы сьплючых, спыняецца зьдзіулены) А-а-а! Гэта што за дзіво? Бацькі Марысі… Які дур на іх напау, што падкацілі пад лес калесы ды улегшы на іх, паснулі? А-а… (стукнуушы рукой у галаву) пачакай! Ці ні у іх я толькі бачыу капля у каплю схожую кабылу? Здаецца так… так, так… Цяпер сьцяміу. Куліна прасыпаецца; схаваюся за дрэво ды паслухаю, які чорт іх сюды загнау. (хаваецца).
ЗЬЯВА II-ая.
Гапон і Куліна.
Куліна (пацягваецца, пазеваючы працірае вочы; чухаецца; аглядаецца на усе староны, спуджаная; саскаківае с калес, заглядае у глыб лесу, а посьля будзіць мужа).
Дзед, дзед, дзед, дзед! |
Гапон (У тым часі, як яна пяе, злазіць с калес і, агледаючыся на усе бакі, адказвае).
Ці ты, баба, ашалела.
Гдзе-ж ты кабылку падзела?
Ты ж наперадзе сядзела, —
Дык на вошта-ж ты глядзела?
Што ж перад носам мела?
Што маучыш, — чы асавела?
Гавары, каб ты хварэла!..
Чаго, гадзюка, збядзела,
Вось як бы сем дзён ні ела —
Блекату нажвацца усьпела.
С чаго ж ты так адурэла?
Куліна.
То-ж ты, Гапонка, мужчына,
К табе належыць скаціна.
Мая ж толькі віна цэла,
Што на перадзі сядзела.
І ты-ж сядзеў на калесах,
Нос твой быў аж пры атосах;
Відаць мы, абое спалі,
Як у нас кабылку кралі.
Досіць з мяне таго стало,
Што паміж пнеу кіравала,
А як пасеку мінула,
Вось і я крыху заснула.
Дык за што ж мяне лаеш?
Чы ж прыгаворкі ні знаеш?
Ні вер у сьвеці нікому:
Каню у полі, жонцы у дому,
Бо хто толькі жонцы верыць,
Той як сітам ваду мерыць.
Гапон.
Глядзі, каб была скаціна,
Будзе у рабоці дубіна.
Ты ж на перадзі сядзела,
Так на вошта ж ты глядзела?
Вось як вярнуся да дому.
Мушу ісьці к аканому.
Ен там крыкне: «Ах, ты гадзе!»
І кулака ў вуха усадзе, —
І будуць розгі у рабоце,
Мо’а дзіця асіроце.
Скажа: душу чорту прадай,
За кабылку грошы аддай.
А тут, баш, — душа такая,
Што чорт яе ні прымае,
Бо да таго наш пан прыгожы.
Што душу у банк заложыу,
І чорт, відаць, гэта знае,
Так душ нашых ні купляе.
Цяпер сьмерць — пацеха цэла!
Ці ты, баба, ашалела?
Гдзе ты кабылку падзела?
Ты-ж наперадзі сядзела,
Так на вошта-ж ты глядзела?
Як вазіу я у места дровы,
Усякі раз быў грош гатовы;
Усяго я меу здаволі,
Лыкау, селядцоу і солі.
Гапон і Куліна (разам).
А як прапала кабыла,
Так ты мяне пагубіла,
Так ты мяне суздром зьела,
Ці ты баба ашалела, —
Гдзе ты кабылку падзела?
Ці прыгаворкі ты знаеш?
Ні вер у свеце нікому;
Каню у полі, жонцы у дому;
Бо хто толькі жонцы верыць,
Той, як сітам ваду мерыць. Куліна. Паглядзі толькі, — то-ж мы амаль да самай хаты даехалі. Відна, тутка скацінка астанавілася траву скубсьці, а як гэта свавольніца Марыся угледзіла, што мы сьпімо на калесах, пэуна с парабком ціха адпраглі клячку і завялі яе у хлеу. Зазаву толькі Марысю — абачым, што ты крычау на мяне нісправядліва (падыходзіць пад хату і клічэ:) Марыся! го, Марыся!..
ЗЬЯВА III-ая.
Тыя самыя і Марыся.
Марыся (выбегаючы с хаты). Хваліце Бога, — вось і бацькоу дачакала. Як можна было так доуга сядзець у месьці? Маці казала, што к абеду вернецца, а тут ужо і вечар на дварэ (падышоушы бліжэй). А гэта што, — гдзе кабыла? Да на чом-жа бацькі прыехалі?
Гапон. Бачыш, дачушка, — едучы мы абое паснулі і самі ні сьцямім, як тутака апынуліся. Ці-ж вы с парабкам ні выпраглі кабылы?
Марыся. Парабак у лесі дровы сячэ, а я і у вочы ні бачыла кабылкі!
Гапон. Ах, доля-ж наша горкая! Відна, як мы крэпка паснулі, зладзеі адпраглі скацінку; трэба папрасіць каня у суседа Ігната і гнацца.
Куліна. Ці ты адурэу, ці што? Куды ты пагонішся? Для цябе дзесяць дарог, а для злодзея адна.
Гапон. Ды няужо-ж, рукі сашчаміушы, тут стаяць ды галасіць? Гэта-ж цэлае багацтво. Добра мне казау кум Тодар: «Ні купляй ад аканома скацінкі, — рукой ні пойдзе, на крадзеным, баш, аусе ускормлена»; вось і прауда. А тут яшчэ абецау аконаму на гэтым тыдні аднесьці рэшту грошы нідаплачанныя за кабылку. Што я, бездольны, зраблю?
ЗЬЯВА IV-ая.
Тыя самыя і Пятрук.
Пятрук (выходзіць з-за дрэу). Хай будзе пахвалены!
Гапон. На векі векау.
Марыся. Ах! (спусьціушы вочы, нізначна узіраецца на Пятрука і грозіць яму пальцам).
Пятрук. Добры дзень, бацька Гапон! Добры дзень, маці Куліна, добры дзень, Марыся! (кожнаго цалуе у руку). Якая тут у вас вазьня?
Гапон. Баш, мы с кабетай ехалі ранкам з места ды на калесах паснулі. Панас, — ніхай яму дабро, — сваім гашчэннем амарочыу нам галовы, дык вось прыгода сталася: пад самым домам злодзей выпраг кабылку. А ты, Пятручок, — што ты у нас робіш, — пэуна за Марысяй прыцягся? Кепска, што для дзяучат кідаеш службу. Ды нішто з гэтаго ні будзе, — я ужо Марысю абецау Панасу. Ен, бач, мне дакляравау пазычыць трыццаць рублеу даплаціць аканому за кабылку. Ой, горкая ж мая долячка! Гдзе-ж я адшукаю яе?..
Пятрук. Бацька Гапоне, ні прагневайся да паслухай мяне з увагай. Я хоць яшчэ і ні стары да нацягауся па Божым сьвеці здаволі; быу і на кані і пад канем. Ой, ні з аднэй печкі прышлося мне на долю хлеб спажываць. У вас адно дзіцятко, — гэта кажуць, як воко у лбе. Тож калі вы яе адпусьціце у чужую хату ды яшчэ да мужыка ні па сэрцы, то бедная зязюлька, таскуючы па бацькох, гатова і памерці. А вы-ж тут без яе ці будзеце вяселы? Ды і хату хто паддзержыць, тож ні маеце дзяцюка… Яна-ж, бедная, будзьце пэуны, за Панасам ні нажывецца, — таска без пары зьвядзе яе у магілу; тады чыя-ж рука на старасьці прымкне вашы вочы? Хто на магілках памяне душачкі вашы?..
Куліна (плачучы). Прауда, прауда, мой Пятручок! Я ні сто раз тое казала, ды на ліхо — вельмі упарты. (Марыся плачэ, закрыушы вочы хвартушком).
Пятрук. Як казел у капусьце.
Гапон. Бачыш, мой Пятручок, ен пазычае мне трыццаць рублеу.
Пятрук. Паслухайце-ж. Я лепшую падам раду; нараю вам такога, што і дачушкі вашае ні вывядзе з дому; места трыццаці-пяцьдзесят рублеу, і то ні пазычыць, а так дасьць вам на дапамогу гаспадаркі. Да што яшчэ важней, — скацінку вашу адшукае, а вы узаем вазьміце яго к дачцэ у прымакі. Ці гэтак складна будзе?
Гапон. Да мой жа ты, лебядзька, нарай жа ты нам гэтаго дабрадзея!..
Куліна. Што-б толькі Марыся ні чуралася, а то яна, бедная, за Панаса ужо выплакала зрэнкі.
Марыся. Калі ні за Панаса і пры бацькох астануся, то ужо і плакаць ні буду.
Пятрук. Ага!..
Спазнала галубка, скуль самец буркуе;
Тужыць перастала, ручнікі гатуе.
Марыся. Паганец ты, без кепікау таж ні мінуты ладам ні пагаворыш! (бье яго, — ен адскаківае).
Гапон. Што гэта ты добраго чалавека кулакамі частуеш?
Пятрук. Нічога, ойчэ Гапоне, ведаеце прыпавесьць: хто каго любіць, той й таго чубіць. О ж суджоны, каторага вам раю, — гэта я сам, а калі ваша ласка будзе прыняць мяне у прымакі к Марысі і паблогаславіць нас, — чаго і яна вельмі хочэ, хаця дзеля сарамлівасьці быццам чураецца, — то наперад вазьміце ад мяне пяцьдзесят рублеу, з іх трыццаць сягоння-ж аднясіце аканому.
Гапон. А як-жа с кабылкай будзе?
Пятрук. Дзеля кабылкі вось што выкрываецца: як вы на калесах паснулі, а яна прыстала, — жыд, якісь, канакрад, ціхінька адпрог, а сустрэушы нас сягоння па полудні — пусьціуся з маім панам у торг; слово за словам, кабылка за пятнаццаць рублеу перайшла к нам, а цяпер у стайні нашага двара авес с другімі коньмі спакойна спажыва.
Гапон. Ці-ж твой пан ні сьцяміу, што яна крадзеная, — асабліва, што нехрысьць так танна яе уступіу?
Пятрук. Мой пан лепш любіць купляць крадзенае, бо кепствам можна выкруціцца. Отс-ж, ойчэ Гапоне, ідзіце да аканома, аддайце грошы і папрасіце, штоб заглянуу з вамі да стайні; а калі спазнаеце, што гэта ваша кабылка, то нічога нікому ні кажучы, на усю ночку ляціце да стану аб‘явіцца там аб кражы і у каго яна знаходзіцца; тож прасіце, каб вам яе вярнулі.
Куліна. Вось, здаецца, малады, а старога дурня навучыу розуму. Мы пойдзем у хату, а вы падкаціце пад паветку калесы ды ідзіце да работы.
Пятрук (паказываючы на Марысю). А з намі што будзе?
Гапон. Бяры яе, бяры! Ніхай вас Бог блогаславіць, як мы блогаслауляем, бацькаускім сэрцам прымаем цябе за сына. Толькі-ж глядзі, трымай вухо востра, бо з яе будзе задорлівая жонка, — пашла, бач, па матцэ.
Куліна. Ні зважай на яго брахню, мой Пятручок, яшчэ ні выцьверазіуся.
Пятрук. Ні журыцеся, ойчэ Гапоне, — а паслухайце прыпавесьці:
Змагла піла хвою, дуб, —
Залеза сьпіліла,
Да на цьвердай сталі зуб
Суздром вышчэрбіла.
(Выходзяць: Гапон, за ім Куліна, далей Пятрук, а за ім ідзе Марыся і бье яго кулаком па карку; Пятрук павертаецца да яе і, сьмяючыся, паутарае апошняе слово: „вышчэрбіла“).
Заслона.
Дзея трэццяя
правіць
ДЗЕЯ ТРЭЦЦЯЯ.
(Саля прыбраная па-панску: направа — канапа, а прад ей — доугі стол, накрыты вялікім, аж да самай зямлі, узорыстым настольнікам; з леваго боку і у глыбі — дзьверы).
ЗЬЯВА I-ая.
Адэля (адна).
Адэля (Выходзіць у задумі з баковых дзьвярэй і, крыху пачакаушы, кажэ): О, салодкія, залатыя сны маладога уяулення! Як хутка выпамяцелі… Сенейка мне наказуюць паважна глядзець на жыцце (думае). «Дачушка мая, ты скончыла ужо восемнаццаць гадоу, — час ужо табе падумаць аб тым, да чаго створана кожная кабета. Я выбрау табе мужа. Чалавек гэта хоць і ні малады, але сталы, багаты, а што найважней — першы гаспадар. Мне здаецца, што пад яго апекай дарога твайго жыцця будзе слацца кветкамі»… Так казау мне бацька. Дагадваюся, аб кім ен думае — аб Сабковічу; той другі ужо дзень тутака гасьціцца (малая пауза). Гэтакім парадкам без мяне і маей згоды на гэта распараджаюцца маей будучынай… (Думае, а пасьля топнуушы нагой). Не! Так ні будзе… Мае бацька уласьць нада мной, але мусіць ні захочэ быць маім тыранам і змушаць мяне выйсьці за нінавістнаго мне чалавека. Ах, гэты Сабковіч!.. Глядзець на яго ні магу (паказваючы на сэрцо). Нешта тамака гаворыць, што з ім я ніколі ні магла бы быць шчасьліваю. Але, калі бацька захочэ мяне змусіць, што я зраблю нішчасьлівая?! Каб жа-ж хаця прыехау гэты Стась, то бы я з ім параілася… (думае). Фі, мне нівыпадае яго так называць, — ен для мяне цяперака пан Станіслау (пауза). Мілы Божэнька! Як цяперака падумаю сабе — якая я была дагэтуль шчасьлівая! Бацькі мяне галубілі і нават гэтым самым псавалі; цэлы сьвет так усьміхауся мне. Стась (аглянулася) хачу казаць — пан Станіслау, — с самаго маленства, каждую хвілю, на каждым кроку, у кожным найменьшым нават выпадку, быу такі шчыры мой прыяцель. О, добра я памятую усю сваю мінуушчыну.
Помню дзяучынкай быушы малою,
Калі дзіцячы думкі снавала,
Стаська свавольны бегау са мною,
З ім я дурэла, у цацкі гуляла.
Ах, ішлі нам сьветла дні тыя.
Думкі йшчэ помняць іх маладыя.
Як ужо дзесяць годзікау мінуло,
Стаська жаніх твой, — бацькі казалі;
Нейкая у сэрцы радасьць кіпела,
Твар чырванеуся, вочы палалі,
Люба было нам. Я яго звонка
Клікала мужам, ен мяне жонкай.
Як лет шэснанцаць зьбегло, другія
Сьціснулі думкі сэрца гулянне.
Ужо у ім хаценне новае ные.
Клічу нясьмела Стася ужо: пане.
Ні заву мужам, хоць сэрцо хочэ,
Бо розум іншы і стыд дзявочы…
(Хвіліну падумаушы, тупае нагой і кажэ). Паскудны Стаська! Калісьці штодзенна бывау у Парэччы; адну хвіліну ні мог абыйсьціся без мяне, а цяперака, калі ен найбольш мне патрэбны, як у воду кануу. Ужо трэцці дзень, як ні прыежджае. (У пачатку гэтаго манольогу Станіслау Зацнеускі, увыйшоушы ціхінька, крадзецца, а потым патэтычна гаворыць. Адэля пры першым свові Станіслава, спудзіушыся, ускрыківае: „Ах!“).
ЗЬЯВА II-ая.
Станіслау і Адэля.
Станіслау. Як дух выклікаушы, стаю прад маей паняй і стаю страшэнна замаркочаны…
Адэля. Чаму-ж гэта?
Станіслау. Што гэта пані пытаешся? Ці Сабковіч ні госьціць у вас і ці пані ні абецала яму сваей рукі?
Адэля. Прауда, бацька наладжывае гэта, але што пану да гэтаго?
Станіслау. Пані мяне пытаешся аб гэтым… Пані, с катораю з малку аж да сягоння мы прабеглі рука аб руку, шануючы свайго…[1] жыцця так, што ні адна калючка найменьшай нязгоднасьці ні зраніла нашаго сэрца.
Адэля. Дзеля таго, што пан старауся, каб я гэтых калючак ні зазнала; але да чаго кіруецца уся гэта гутарка?
Станіслау. Адэля, — выбачайце, — панна Адэля, — ці-ж з маіх паступкау, з маіх вачэй ты ні вычытала таго, як ты дорага майму сэрцу? Я жыць ні магу без пані; пры мыслі, што магу страціць цябе — шалею. О, ты кінула на мяне страшныя чары…
(Пяецца так, як «Квяты» Ст. Манюшкі).
Адэлька анелак, — ты сонцо, ты кветка!
Зрачыла мяне ты паглядам
І сэрцо узяла мне, як колас с палетка,
Спакой мой забіла, як звадам.
На яве абраз твой у думках квяціцца,
І сон мне абраз твой салодзе,
Майго адчування і дум ты царыца,
Дух твой ад мяне ні адходзе.
І воблік анельскі і погляд анельскі,
Анельска душа твая пэуна.
Тваіх ні зьлічу усіх аздоб я ніземскіх,
Ты сэрца майго каралеуна.
Як бура душы маей, сум мне нагоне,
Верх людзкай твая мусіць сіла,
Бо голас твой шчыры вяселасьцю звоне,
Пагоду у душу мне лье міла.
Адэля. Ах, чаму-ж так позна, Станіслау, адкрываеш мне сваю душу?
Станіслау. Пані Адэльця, ты магла навучыцца, з маленства ідучы бок-о-бок са мною, чытаць у маім сэрцы. Ці-ж мог я прасіць тваей рукі, ні упарадкаваушы сваіх дзел, запутанных у часі маленства маімі апекунамі? Ці мог я думаць аб тым, каб увясьці у клетку птушачку, ні устроіушыся так, каб гэта няволя, канешная у грамадзянскім жыцці, была для яе раем? Мой гонар і пашана, якую я маю для пані і бацькоу пані, ні пазвалялі мне да часу ніпакоіць няіннае сэрцо тайным каханнем. Я пастанавіу, што як толькі нізалежна устроюся, выліць прад паняй тое, што чую і, атрымаушы пазваленне пані, прасіць у бацькоу вашай рукі, так патрэбнай для майго шчасьця. Адзін раз толькі — ах! — залатымі літэрамі запісана гэтая хвіліна у маім сэрцы. Пані тагды кончыла пятнанцаць гадоу. Прыехаушы з унівэрсытэту, знайшоу я вас над сшыткам занятою чыстапісаннем; у пакоі нікога ні было. Я, зможаны магнэтычным узглядам пані, забыуся і адкрыу сваю душу… О, памятна для мяне гэта салодкая і найшчасьлівейшая хвіліна у маім жыцці.
Як пытау цябе, галубка, |
(Кажэ). Як пані думае, што я зрабіу с тою паперкаю, на каторай твая ручка напісала такі дарагі для мяне прыгавор?
Адэля. Ты яе, пэуна, падзер.
Станіслау (вымаючы мэдальон з запазухі). Абмылілася ты. У золато яе аправіу і заусягды нашу яе пры сэрцы і нават магу упэуніць, што гэта мілая для мяне памятка пойдзе са мной у магілу.
Адэля (выцягівае да яго абедзьве рукі). О, мой даражэнькі Стасю, які ты добры, шляхэтны!
Станіслау. Значыцца, ты мяне любіш?
Адэля (наіуна). Здаецца… але найлепш сам асудзі, дружэ, с таго, што у душы маей робіць кожная твая бытнасьць у нас.
(Романс). |
(Кажэ). Дык вось сам асудзі, дружа, ці гэта каханне, ці можэ толькі прыязьнь.
Станіслау. Дзякую табе, анелчыку даражэнькі, за шчырае прызнанне твайго нявіннаго сэрцайка. Калі Бог дасьць споуніцца нашым найгарачэйшым жаданням і злучыць нас назауседы, тады пасьвянчу усе свае жыцце на тое, каб зрабіць цябе шчасьліваю.
Адэля. Але якжа-ж мы пазбудземся гэтаго Сабковіча?
Станіслау. Супакойся, даражэнькая! Хаця я ні быу пэуны свайго шчасьця, усе-ж такі, пачуушы у нашым куце аб тым, з якою мэтай гэты зладзюга прыехау да вас — асабліва, што і ен сам, німа ведама чаму, усюды гаворыць аб сваіх плянах, ні адкладаючы паехау да маршалка Пачціускаго — прызнауся яму, што хачу жаніцца с табой і казау аб залетах гэтаго інфаміса Сабковіча. Маршалак пазелянеу ад злосьці, даведаушыся, што яго прыяцель, каторы хваліцца, што адразу пазнае чалавека і чаго ен варт, так страшэнна абмыліуся і ні толькі прыймае у сабе чалавека, катораму ні можэ быць мейсца сярод справядлівых людзей, але нават абяцуе аддаць за яго сваю дачку. Ен добра знае Сабковіча, каторы служыу за пісара у яго сваякоу Сулікоускіх і добра іх абскубау. Гэты першы яго крок па сьвеці быу першым і самым глауным фундамэнтам яго багацця, якім ен цяперака так хваліцца, а каторае ен здабыу падобным спосабам. Маршалак паслау мяне паперэдзіць, каб пані, да яго прыезду, барані Бог, ні зрабіла ні якога рашучаго кроку. Ні трэба было мяне падганяць, ускочыу на сівака, — а мой арабчык як бы згадау, што мне пільна, пусьціуся з ветрамі на выперадкі. Праз ні поуных сорак пяць мінут я быу ужо у хворткі мілаго для мяне с памятак вашаго саду; я пацалавау свайго коніка, каб падзякаваць яму і прывязау яго да плоту, а сам ціхінька, каб ніхто ні згледзіу мяне, як вуж шмыгнуу да дому і ось стаю прад паняй. Толькі жэужык Адольфак, каторы у садзі сярод агрэсту шукау птушачых гнездау, спаткауся са мной, але ен наш сябрук, — нінавідзіць Сабковіча. Кажэ, што як згледзіць яго, дык яму прыпамінаецца слауны начны Парыжскі герой, Картуш, біяграфію катораго ен нідауна чытау. Я паставіу гэтаго хлопца, каб пільнавау і сказау мне, калі бацька с Сабковічам будзе вертацца с прагляду гаспадаркі. Дык вось трэба кратацца, каб як найхутчэй выкурыць адсюль гэтаго зладзюгу. (Выймае с кішэні зложаную паперу). Гэта, даражэнькая Адэльця, песянька, каторую засьпевай як колячы, бытцым вучучыся, тады, калі Сабковіч будзе адзін у гэтым пакоі. Толькі голасна і выразна, каб ен пачуу; калі ен мае хоць крыху розуму, дык ураз-жа павінен уцячы.
ЗЬЯВА III-ая.
Тыя самыя і Адольфак.
Адольфак. (убегшы). Бацька с Картушом вертаюцца, ужо на ганку. Уцякай, пане Станіславе, у гэтыя дзьверы, бо у тых можаш спаткацца.
Станіслау. Памятай, Адзя, каб ні доуга тутака бацька быу с Сабковічам і як кольвечы знайдзі прычыну, каб яго выклікаць адгэтуль.
Адольфак. Будзь спакойны, уцякай. (Станіслау пайшоу).
Адэля. Адзя, добры хлопчык, ні кажы так наперад, бо можаш папсаваць усе нашыя планы. Хадзем. Я дам табе канфітур.
Адольфак. Ого, ці я баба, каб ні мог датрымаць сэкрэту? Хітрая ты, мая сястрычка… (пайшлі).
ЗЬЯВА IV-ая.
Судздзя Сакальніцкі і Сабковіч.
Судздзя. Так, пане Антоні, ведаю, што ні шукаеш пасагу, але я хачу быць акуратным і дзеля таго ураз па шлюбе адрахую табе дзесяць тысячак банковымі білетамі; далажыушы іх да свайго капіталу, зможаце купіць добры маентак.
Сабковіч. Гэта ужо панская справа, а я, у свой чарод, магу упэуніць дарагога судздзю, што ні ганюся за капіталам; глаўнае мае жаданне быць панскім сынам і мужам шаноунай дачкі вашай.
Судздзя. Веру, веру, пане Антоні! О, я мігам патраплю пазнаць чалавека, — ні здарма завуся Сакальніцкім. Я адразу пазнау, што ты справедлівы чалавек.
ЗЬЯВА V-ая.
Тыя самыя і Адольфак.
Адольфак. Тата, аліндор чакае у габінэці на тату; кажэ, што мае пільны інтэрас.
Судздзя. Іду. Выбачайце, папе Аптоні, што я мушу цябе тут аднаго пакінуць, але ураз прышлю табе мільшую для цябе асобу, — ні змаркоцішся. Пайдзі, Адзя, да сястры і скажы ей, каб прыйшаа да дарагога гасьця. (Пайшоў).
Адольфак. Можэ сястра ураз ні здалее прыйсьці сюды; ей прыслалі якуюсь песяньку і яна цяперака яе чытае, а ураз пан пачуеш, як, будзе сьпеваць (выбегае сьмяючыся).
ЗЬЯВА VI-ая.
Сабковіч (адзін).
Сабковіч. Дык што… Стары дурань думае, што яго дачка мне да упадобы. О, прайшлі ужо тыя часы, калі хлопцы за адзін узгляд красоткі гатовы былі скочыць у агонь, у воду. Дык што… У цяперашніх часох усе залежыць ад грошай. Прауда, панна Адэля і пекная і разумная дзяучына, дык што… родная дачка Эвы. Ведаючы ад людзей, што я багаты, натта мусіць хочэ выйсьці за мяне замуж і, што больш, як пэуна, любіць мяне, галубка. Дык што… Ось і прачуванні сястры. О, я хаця і ні лізнуу кніжнай эдукацыі, дык што… але згадау сваім дурным розумам, што грошы увядуць мяне у вышэйшыя сфэры, дык што… (чутно, як нехта пачынае іграць на фортапьяні). Ось, як уважаю, яна хочэ мяне забавіць музыкай, дык што… для мяне больш прыемнасьці робіць шуршанне банковых білетау дарагога бацькі, як ігра яго дачкі. Ціха, нешта пяе, дык што… паслухаем (за кулісамі чуцен сьпеу часта прарываны, як, бы хто вучыуся).
Адэля (за сьцяной).
У чарадзейскім нашым коле
Укаранілося гуголле.
Каб ні зелле, наша ніва
Каласілася-б шчасьліва.
Часта між людзьмі бывае,
Прауда у тых, хто грошы мае, —
Бразьне вошуст кішанею,
Гнецца усе прад ім лазою.
Сабковіч. Дык што… Ці-ж добра я мяркую?!
Адэля (далей).
Есьць тут пан с паноу Сабковіч,
Што усе дражнюць «дарабковіч».
(Пауза).
Сабковіч. Што, што? Аба мне пьяе, — хітрая, дэлікатная; сьпеваючы, хочэ выказаць тое, што чуецца. Глядзіце, трэба-ж гэта! Паслухаем, што далей будзе.
Адэля.Свінапас быу змалку летау,
Седні дзьмецца, як цар сьвета…
Сабковіч. Што, што?.. О!.. (атарапеушы).
Адэля.Скуль-жа пыха у гэтай шэльмы?
Вота-ж верыць у грошы вельмі,
Бо на службе пры палацы
Доугіх рук ні жалеу працы.
Сабковіч. І гэта нават! Дык што…
Адэля.На зладзейскай ехаў снасьці,
Крау, што можна было украсьці:
Срэбро, медзь, нават раменне, —
Усе у свае сьпіхау кішэні.
Сабковіч. Скуль жа-ж, да чорта, яна аб гэтым знае?.. (зусім зьбіты с панталыку, слухае далей).
Адэля.Боскіх прауд забыушы дбаці,
Як той крэз сабрау багацце;
Седні балі выпрауляе,
Баб падхлебнікау мець зграю.
Сабковіч. Гэта інтрыга нідапечаннаго акадэміка, дык што… Нічога ні зробяць. Калі бацька на маей старане, пастаулю на сваем. Легка растлумачу, што гэта інтрыга, да каторай, дык што… належыць і яго дачка.
Адэля.Есьць-жа людзі, што, хоць сорам,
Торг вядуць сваім ганорам;
Нават, як да пня апенькі,
К «шэршню» ціснуцца паненкі.
Стуль і прыказка на гэта:
Прауду выгналі край сьвета.
Нелюдзь з золатам без бою
Верх бярэ над праватою.
Сабковіч. Так, паненачка, так, пане акадэмік! Вы, як я бачу, згаварыліся, каб выжыць мяне з гэтаго дому, але страшэнне вы абмыліліся. Бацька мае да мяне слабасьць, я выдумаю казку, быццым пан акадэмік баламуціць яго дачку і, хочучы маей адправы, кідае на мяне уселякія бруды. О, пачакайце, галубочкі, ні удасца вам тое, што вы хочыце зрабіць!
ЗЬЯВА VII-ая.
Сабковіч і Адольфак.
Адольфак (убегшы). Пан маршалак Пачціускі с панам Зацнеускім толькі што прыехалі. Пан Станіслау на сваім арабчыку. Які гэта пекны конік, проста цацачка!..
Сабковіч (страшэнне перапуджаны). Што, што, што? Маршалак Пачціускі? Дык што… гдзе ен?
Адольфак. На ганку з бацькай вітаюцца; але пан маршалак на хвілінку толькі заехау дзеля таго, што мае пільны інтэрас у горадзі, а міма праежджаючы, як ен казау, ні выпадае ні заехаць, каб даведацца а здароуі дарагога суседа. Нават каней ні пазволіу адпрагчы, як ні прасіу яго бацька.
Сабковіч. О, дау бы-ж то Бог, каб ен, дык што… як найхутчэй выехау адсюль (на голас). Слухай, Адольфак! Дык што… як тутака можна выйсьці у сад, каб ні спаткацца з новым госьцем? Дык што… бачыш, мой даражэнькі, я ні хацеу бы спаткацца з маршалкам, ен гневаецца на мяне за тое, што я так дауно ні быу у яго (у старану). Да чорта, — ен бы мяне выкінуу за карк (на голас) дык што…
Адольфак. У сад адзін выхад праз глауныя дзьверы і ганак, гдзе цяперака тата і гутарыць з маршалкам; другі — праз пакоі Адэлькі, але цяперака тудой прайсьці ні можна: яна апранаецца. Бяда нівялікая, што маршалак крыху прыстыдзіць пана за гэта, пан паабецаеш нізадоуга быць у яго і будзе згода. Але чутна ужо іх гутарка: бацька, мусіць, вядзе госьця сюды. Пайду падганю сястру, каб хутчэй сюды выйшла (выбегае).
ЗЬЯВА VIII-ая.
Сабковіч (адзін).
Сабковіч. Ось, папауся, дык што… Маршалак такі злы на мяне за Сулікоускіх і Валовічыху, што, пабачыушы мяне тутака, гатоу зрабіць мне вялікую ніпрыемнасьць і настроіць проці мяне судздзю, дык што… Ен заехау толькі па хвіліну. (бегае па пакоі, заглядаючы у ва усе куткі). Каб знайсьці тутака мейсцо, каб схавацца? дык што… Праз хвіліну судздзя ні паспеу бы параіцца з маршалкам аб пастанові, дык што… сваей дачкі. (у гэтым мейсцы Адольфак падглядывае праз бакавыя дзьверы, што робіць Сабковіч). Як на бяду німа падхадзячаго мейсца, каб схавацца. Ах, дык што… схаваюся пад стол; доугі настольнік патрапіць схаваць мяне ад маршалка (лезе пад стол і нацягвае крыху настольнік, каб закрыць сябе, але ні ад публікі; гэтак схаваушыся, высунуу галаву с-пад настольніка і кажэ): Дык што… чартоускі ніпрыемнае палажэнне залётніка! Каб жа-ж хоць паненка ацаніць гэта патрапіла. Але ціха, нехта ідзе; буду сядзець спакойна і паузіраюся, што тутака будзе рабіцца (хаваецца).
ЗЬЯВА IX-ая.
Адольфак і Сабковіч.
Адольфак (увайшоушы з дубчыкам у руках, кажэ у старану): Ага, Картуш, папауся у мышалоуку! Пачакай, памучу я цябе добра тутака, (гамоніць). Трэзор, праклятая сабака! Буды-ж яна падзелася? Трэба яго пакарміць дзеля таго, што ураз пойдзем на цецярукоу с панам Станіславам. Усюдах набегауся, шукаючы яго. Трэзор, Трэзор! Мусіць улез пад стол і сьпіць тамака спакойна (штрухаючы дубчыкам пад настольнікам). Трэзор, вылазь хутчэй!
Сабковіч (Выглядаючы с-пад стала, у старану публікі): Дык што… дзеля любві к паненцы, а хутчэй дзеля грошай яе таты, буду хвіліну Трэзорам; быць можэ настрашу хлапчука (бурчыць, як сабака).
Адольфак. Што, — ты гэтак, пачакай, гад! Я ураз выганю цябе с-пад стала. (мацней штурхае дубцом пад сталом).
Сабковіч (да публікі). О, на раны Хрыста! дык што… страшнае палажэнне!.. Хто мяне выратуе з гэтаго пекла?! Пачну брэхаць, можэ гэтым яго настрашу (заядла брэшэ).
Адольфак. Ні спудзіш мяне гэтым, ведаю, што ні укусіш мяне, выкуру цябе адгэтуль (усунууў руку пад настольнік і, сарваушы з галавы Сабковіча поупэруку, уцекае да сярэдніх дзьвярэй. Сабковіч, забыушыся, выскачыу с-пад стала і, даганяючы Адольфка, наскочыу на уходзячых: маршалка, судздзю і Станіслава; з бакавых дзьвярэй выходзіць Адэля. Усе стаяць зьдзіуленыя; Адольфак, бегучы да дзьвярэй, безупынна гамоніць):
Адольфак. Ах, чорт, чорт!..
ЗЬЯВА X-ая.
Сабковіч (ад страху ніпрытомны стаіць каля дзьвярэй).
Судздзя (Адольфаку, затрымаушы яго і вядучы за вухо пасярод сцэны). Што гэта, сарві-галава, за камэдыі выпрауляе тутака?
Адольфак. Я, татачка, зусім нівінны; я шукаў Трэзора і мне здалося, што ен сьпіць пад сталом; я і паштурхау тамака кійком; пад настольнікам нешта забурчало ды нават пачало брэхаць. Тады я разгневауся і, усунуушы руку пад стол, каб выцягнуць адтуль сабаку і, німа ведама чаму, трапіла мне у руку гэтая жыдоуская барада, а заместа Трэзора — выскачыу с-пад настольніка пан Сабковіч. Я, спуджаны, уцеваючы, крычаў: чорт, і як раз тата прыйшоу.
Судздзя. Што гэта, пане Сабковіч? Падбліжцеся, я пазнаемлю пана з маім прыяцялем, маршалкам.
Маршалак. Знаю я яго добра. Што васан тутака робіш? Як ты пасьмеу лезьці у дом справядлівых людзей?!
Сабковіч (перапуджаны) Дык… дык… дык… пане маршалак; дык… дык… я прыехау, дык… да пана судздзі, дык… даведацца, дык што… можэ мае прадаць жыта, ці лену.
Адольфак (падняушы настольнік, глядзіць пад стол). Далібог тутака німа ані лену, ані жыта.
Судздзя (глядзіць па чародзе то на маршалка, то на Сабковіча). Пане Антоні, растлумач, што ты рабіу пад сталом?
Сабковіч (ніпрытомны). Дык… дык… дык…
Маршалак (дражнючы). Дык… дык… Ось, я табе, дарагі судздзя, растлумачу усе чыста. Гэта птушка, даведаушыся аб маім прыезьдзе і ні хочучы спаткацца са мной, — ен ведау добра, што я яго па галоуцы ні пагладжу, — ні могучы уцячы дзеля таго, што мы надходзілі, схавауся пад стол. А ты, дарагі дружэ, каторы ураз патрапіш ацаніць чалавека, — страшэнна абмыліуся, прыймаючы у сваім домі гэту ягадку, а што найгоршае — хацеу выдаць за яго сваю дачку. Мушу табе адкрыць вочы: Сабковіч — нівядомаго роду, гадоу з дваццаць таму назад пасьвіу быдло у сваіх сваякоу; навучыушыся крыху чытаць і пісаць, дастау, на нішчасьце маіх сваякоу Сулікоускіх, мейсцо пісара і тамака, добра нахапаушыся, пакінуу службу. Праз нейкі час, мы яго бачым у пані Валовічыхі, кабэты з анельскім сэрцам і натта даверчывай. Ні марнавау ен і тамака часу, добрым прыкладам чаго можа быць здарэнне у адным мястэчку, гдзе людзі Валовічыхі, пазнаушы на конях Дарабковіча хамуты сваей пані, хацелі зацягнуць яго у стан і, каб ні уцек, добра меуся-б, галубок. Але найвялікшай запамогай яму была сьмерць графа Багацкаго. Нябошчык, падаючы у воду, выкінуу з бакавой кішэні бумажнік, а як ен трапіу да Сабковіча, ведама ні толькі Богу, а і людзям. Ось, скуль яго багацце! Потым ен узяу у арэнду ні малы хвальварак і заняуся быццам таргоуляй, каб замрочыць людзей. Вось хто Сабковіч, катораго ты, дарагі судздзя, прыняу у сябе. Ну, што шаноуны, што адкажаш мне на тое, што я сказау?
Сабковіч. Дык… дык… Пане маршалак, якісьці ніпрыхільнік мой набрэхау, а пан маршалак паверыу.
Судздзя. А я, ніасьцярожны, толькі што ні зрабіу найвялікшаго глупства, дзякуючы сваей даверчывасьці. О, даруй, пане маршалак! Якая падзяка належыцца ад мяне і дачкі пану… (цісьне яму руку. У часі гэтай сцэны Зацнеускі і Адэля ціха гутараць; Адольфак круціцца каля Сабковіча, аглядаючы яго с цікавасьцю з усіх старон, і ад часу мешаецца да гутаркі сястры с Станіславам Зацнеускім).
Маршалак. А цяперака, васпан, ідзі туды, адкуль прышоу, і ні рабі ганьбы справядлівым людзям сваею бытнасьцю. Шукай людзей роуных сабе.
Сабковіч. Дык… дык што, пане маршалак, дык пан праз меру суровы для мяне, дык што… дык што…
Судздзя. Я прасіу-бы, каб асан як найбаржджэй пакікуу дом мой, а што датычыцца таго, аб чым мы с асанам гаварылі, я прашу ні слова нікому ні казаць. Пан прыежджау купляць семе, лен.
Адольфак. Пад сталом…
Судздзя. Маучы Адольфак. (Сабковічу). Калі-б я даведауся, што ты распаусюжываешся аб тым, аб чым я с табой веу гутарку, то будзеш мець дзело са мной.
Станіслау. Ні с панам, дарагі судздзя, але з «нідапечаным акадэмікам».
Маршалак. Гэта у яго інтарэсі… Я трымаю адзін канец ніткі, па каторай ен, за нідатрыманне сэкрэту, можэ трапіць у ніпрыемны дом. Ідзі. (Сабковіч хочэ ісьці).
ЗЬЯВА VII-ая.
Тыя самыя і Ключвойт.
Ключвойт. Хай будзе пахвалены!
Судздзя. На векі векау. А што, даражэнькі, скажэці?
Ключвойт. Выбачайце, я даведаушыся, што тутака пан Сабковіч, зайшоу паведаміць, што станавы яго трэбуець у справі мужыка Гапона Барычкі, каторы заявіу, што учора укралі у яго маладую кабылу, каторую он купіу у тутэйшаго аканома. Гэта падцьвярдзілі, як ен сам, так і неколькі суседзяу. Дзеля таго, што кляча гэтая у пана Сабковіча і ен прыехау сюды на ей, мне наказалі клячу забраць і аддаць, каму яна належыцца, так сама і кажухі, каторыя нізаконна ен заграбіу у лубінскіх людзей. Яго самога наказалі даставіць у стан для дапросу.
Маршалак. Дык рабі, што табе наказана.
Ключвойт. (Сабковічу). Пойдзем, паночку! (пайшлі).
Адольфак (у сьлед ім). Бяры пан сваю пэруку, каб нас ні ганьбіла ніводная яго рэч (кідае за дзьверы пэруку).
ЗЬЯВА XII-ая.
Судзьдзя. Ніколі сабе ні дарую, што я гэтак аганьбіу маю дарагую Адэльцю, пазволіу гэтаму злодзею прасіць яе рукі. Ні ведаю, як загладзіць сваю віну.
Маршалак. А есьціка адзін найлепшы спосаб: ні адкладаючы выдаць яе замуж.
Судздзя. О, гэта было бы найлепш, але за каго? Калі, як на зло, німашка ніводнаго залетніка.
Станіслау (да Адэлі). Прыходзіць рашучая хвіліна, ад каторай залежыць для нас усе. Божэ, памажы нам!..
Маршалак. І гэта чалавек з саколім вокам!.. Ці ж ні ведаеш, што прымаеш у сваім домі часта нават натта дзяцюка, каторы хацеу бы аддаць усе свае жыцце, каб ашчасьлівіць тваю дачку, і на катораго і яна змалку глядзіць натта прыхільна.
Адэля (застыдзіушыся, боязна). Пане маршалак…
Судздзя. Хто гэта можа быць? Хіба пан Станіслау? Чаму-ж тады раней ні адкрыу мне сваіх думак? Ні было-б гэтых нішчасьлівых залетау.
Маршалак. Трэба быць сватам. Так, дарагі судздзя, — Станіслау любіць тваю дачку; дагэтуль нічога ні казау таму, што хацеу упарадкаваць свае справы і прыбраць гнязьдзечко для сваго найвялікшаго скарбу. Быць можэ адкладывау бы і яшчэ, але сеняшняе здарэнне змусіло яго пасьпяшыцца з апошнім крокам. Твая дачка толькі сенейка даведалася, як ен яе любіць. Сенейка ен раскрыу прад ей свае сэрцо і, дастаушы пазваленне, просіць у цябе яе рукі, — прасіу мяне сватаць. Маладыя, падайдзіце да бацькі і прасіце на каленях пазвалення і блогаслаулення. (Станіслау стау на калені прад Сакальніцкім, а Адэля, засароміушыся, мітрэжыцца). Панна Адэля, сьмела стань на калені с правай стараны і загляні бацькау у вочы так, яе глядзіш, калі хочаш каго збаламуціць. Магу упэуніць, што змякне, яе воск, і злучыць вашы рукі.
Адэля (стаўшы на калені). Дарагі татачка! Я люблю яго (цалуе бацьку у руку, закрываючы гэтак вочы свае).
Судздзя. Ага, баламутка, а я ні мог дагадацца! Адгэтуль перастану верыць свайму сакалінаму воку, а то, як відаць, з гадамі прытупілося. Ну, мае дзеткі, калі любіцеся, то хай Бог у небі, як бацька на зямлі, вас блогаславіць! Устаньце і дайце вас абняць.
Адэля. Татачка, даражэнькі, які ты добры!
Судздзя. Усе мы павінны падзякаваць пану маршалку.
Адольфак. Я так сама званіу на гэтае казанне і маю право, як брат блогаславіць вас, (патэтычна). Прыбліжся пара буркуючых галубкоуў, хай і я вас блогаслауляю. (Падышоушых, с павагай блогаслауляіць).
Станіслау. Брацяйка даражэнькі, ты так само шмат зрабіу для нашаго шчасьця, — чым мы можам выказаць табе сваю падзяку?
Адольфак (са сьлезамі ціскае ім рукі). Любіце мяне так, як і я вас люблю (наіўна, да Станіслава). А паедзем сенейка на цяцерукоу?
Судздзя. Ну, дзякаваць Богу і дарагому маршалку, што залеты нашы сягодня добра скончыліся, хай жа-ж яны, як цяперака для мяне, так і для усіх бацькоу будуць навукай, што, шукаючы для свайго дзіцяці прыяцеля на ўсе жыцце, — павінны глауным чынам зьвярнуць увагу, — хавай Божэ, ні на багацце, — але на сэрцо, навуку і славу у людзей таго, хто хочэ быць мужам дачкі.
Водэвіль:
Адэля.Каб канец сышоу шчасліва,
Злое усе забудзьма жыва,
Шчасьце нашэ ні растае.
Станіслау.Вітват! Жонку сабе маю!
Усе.Маем страху мы тыкеле
(Хоць ваш «біс» яго зламочэ).
Ці нам публіка с фатэляу
Што закінуць ні захочэ!?
(Заслона).
КАНЕЦ.
- ↑ Прапушчано у арыгіналі. (Рэд.).