Збор твораў (Бядуля, 1937)/I/Не ўгодзіш

Ты Не ўгодзіш
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Заліў быдлячы лой валоў і твае грудзі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ня ўгодзіш.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕ ЎГОДЗІШ

Красе пакланюся —
„Нявольнік“.
Пра волю скажу я —
„Разбойнік“.

Старое адкіну —
„Распуснік“.
Пра шчасце спяваю —
„Пакуснік“.

На песню кахання —
„Нялюбы“.
На шчырую думку —
„Ты грубы“.

Вільня, 1915 г.