Песня Пан
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Ты
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пан (Бядуля).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАН

Чым за адным сталом засесці з панам есці,
Дык лепш павесь замок на губы.
Фальшывы панскі хлеб не будзе ў горла лезці.
Бо жарствяком паломіш зубы.

Замест віна твой коўш напоўніць панскай кпінай,
Як скажа: „еш!“ дык знай: „давіся!“
Ён „братам“ назаве, падумае: „дубіна“.
Не шчыры ён. Ты сцеражыся!

Абыйме ён цябе. Падумае: „смярдзючы“.
У словах — мёд, нутро вужакі.
І купіць задармо ён карак твой балючы.
Удвойчы станеш небаракай.

Не вер, не вер яму — і не прасі падмогі,
Бо хлусіць ён — не вер ніколі!
Да сонца, да святла загарадзіў дарогу.
Ты пана бі і вырві волю!

Вільня, 1914 г.