Прыдзіце Песня
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Пан
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня (Бядуля).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСНЯ

Як-бы плача хто ў лагчыне!
Як-бы жаласна пяе, —
То малодую дзяўчыну
Бацька замуж выдае.

Муж багат, але нямілы:
Ён калека і стары.
Дзеўка плача, траціць сілы
Без карысці, без пары.

А саколік, а Міхалка
Хоць бядак, але прыгож.
Сэрца рвецца на кавалкі,
Вочы мутныя ад слёз.

А тым часам родны бацька
На дачку, як воўк, глядзіць.
„Мая воля, каб це‘ качка!
Пойдзеш, гадзіна!“ — крычыць.

А муж гладзіць плех бліскучы
З відам: „я вам не прастак“,
Лічыць золата у кучы,
Доўга кашляе ў кулак.

А дзяцюк ад буйнай злосці
Непрытомны, аж дрыжыць.
„Я раздроблю гаду косці!
З ёй стары не будзе жыць!“

Сціснуў ён кулак дубовы,
Загарэўся, як агонь;
Лыпіць вочы, хмурыць бровы.
Ой, задумаў штосьці ён!

1914 г.