Збор твораў (Бядуля, 1937)/I/Старарэчышча

*** Звініць струна сталёвая Старарэчышча
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Зарніцы над рэчкай гарэлі сягоння
Іншыя публікацыі гэтага твора: Старарэчышча.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СТАРАРЭЧЫШЧА

Нядаўна плыла старая рака,
Снавалі вужы па плыні вады.
Шумеў ачарот, трава-асака,
Цяпер там лаза маўчыць ад нуды.

А рэчка адтуль звярнула набок,
Прабіў новы шлях вясновы імпэт;
Расце ў вышыню зялёны дубок,
Ля рэчкі старой — хваіна-шкілет.

Ля рэчкі старой засохла жыццё,
Адцяў востры склют сям‘ю вербалоз.
Над ёю труной — вісіць забыццё. —
Аджылае ўсё спаткне такі лёс.

1922 г.