Збор твораў (Бядуля, 1937)/I/Звініць струна сталёвая

Дравасек *** Звініць струна сталёвая
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Старарэчышча
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зьвініць струна сталёвая…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Звініць струна сталёвая.
Спяваюць у бары.
Зайгралі гуслі новыя —
І ты загавары!

Зарніцай цені раняцца,
То новы дзень расце.
Гудуць вятры на раніцу
У залатым трысце.

Звіняць званы сякерныя
У тлуме баравым.
Ужо сюды не вернецца
Ні плач, ні смех савы.

Вязуць бярвенні гонкія
У вёску вазакі.
Спалохана завойкалі
Апошнія ваўкі.

Буяе радасць клопатаў —
Расце за зрубам зруб.
І прападзе тут пропадам
Апошні душагуб.

Менск, 1921 г.