Збор твораў (Бядуля, 1937)/I/У зімовы дзень

Радасць У зімовы дзень
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** На раніцу з неба пакралі ўсе зоркі
Іншыя публікацыі гэтага твора: У зімовы дзень.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ЗІМОВЫ ДЗЕНЬ

На гародзіку сасонка
Крэхча, стогне, нібы дзед.
Праз марознае аконка
Я гляджу на белы свет.

А мяцеліца ад злосці
Белай грываю трасе.
Каля млына плача хтосьці,
Вея з бору сум нясе.

У Пасадцы так бязлюдна,
Вёска быццам ува сне.
У каморцы маёй нудна,
Што рабіць? дзе дзецца мне?..

А па небу плывуць хмары,
Шэра, хоць ты памірай.
Нібы чары, злыя чары
Апаганілі ўвесь край…

Пасадзец, 1910 г.