Збор твораў (Бядуля, 1937)/II/Вецер доіць малако са стрэх

Зімовая раніца *** Вецер доіць малако са стрэх
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Зімовая казка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вецер доіць малако са стрэх…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вецер доіць малако са стрэх:
Лужы ў снезе пад страхою,
Нібы п‘яўка, вецер смокча снег,
Ходзіць-бродзіць з цеплынёю.

У туманнай у вільготнай мгле
Разгубіліся ўсе зоркі.
Песня гулка звоніць на сяле,
Гул бразгулак за пагоркам.

Серабра палоскі ад акон
Прыляглі да частакола.
І дрыжыць раздзеты смуглы клён,
Мокнуць гурбы навакола.

Свіст і рогат. Гурт хлапцоў, дзяўчат,
А наперадзе гармонік.
Хтосьці скача, хтось пускае жарт.
Гэтак весела сягоння.

Пасадзец, 1910 г.