Збор твораў (Бядуля, 1937)/II/Кажа вецер-віхор: хвойкі, елі, зламаю

Вясной *** Кажа вецер-віхор: хвойкі, елі, зламаю
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Снег
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кажа вецер-віхор: хвойкі, елі, зламаю…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Кажа вецер-віхор: хвойкі, елі зламлю,
Загудзе на мяжы дуб магутны;
Падмяту гнілы ліст, я прастор аднаўлю,
Зажурчу рэчкай шэрай і мутнай.

На падмогу мароз затрашчыць паміж стрэх,
Па лугах і лясах загуляе;
Як кужэльны абрус, замігціць яркі снег,
І заслепіцца неба над гаем.

І карэнні раслін да зялёнай вясны
Хай ляжаць у зямлі пада мною,
Калі моцны яны, калі свежы яны —
На вясну закрасуюць красою.

Гэй, не бойся віхроў, маразоў і снягоў,
Хто адважны, трывалы, упарты!
А хто слаб — прападзе між балотных лугоў,
А хто слаб — таму бура не жарты…

Менск, 1918 г.