Збор твораў (Бядуля, 1937)/III/Вавілон

*** Гэй, на золак рана ўстаньце Вавілон
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Мяцежнік
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вавілон.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




III
ВАЙНА (1914—1917)

ВАВІЛОН

І моліцца народ. У страху неба хваліць.
І дудкі і званкі аж глушаць Вавілон.
У золаце жрацы. Агні святыя паляць,
І звязаных ахвяр і матак — плач і стогн…

Гарачаю крывёй апырсківаюць хорам.
Хмялее старшы жрэц, мутнее яго ўзрок.
Ён падымае твар к высокім дальнім зорам
І пачынае скок — набожны дзікі скок.

Як музыка, жрацу плач страху, стогны болю…
Канаючых ахвяр прыемны кожны рух…
„О, болей-болей мук! Крыві нам болей-болей…
Хай есць святы агонь! Хай есць галодны дух!“

„То выкуп за жыццё. То ключ ад брамы рая.
То радасць для багоў. То гордасць для людзей“.
Зайздросны маткі лёс: дзіцё сваё кідае
На полымя, дзе шмат згарэла ўжо дзяцей…

Вільня, 1914 г.