Збор твораў (Бядуля, 1937)/III/Вайна

Не мы Вайна
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** І будзе на палях трывожная работа
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вайна (Бядуля).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВАЙНА

Ад людскіх ад трупаў нівы пасыцеюць;
Буйны град з жалеза хлыне на зямлю.
Ад крыві гарачай скалы памякчэюць.
Смерць пачне ігрышча, дзікую гульню.

Пойдзе вой на воя, пойдзе брат на брата;
Так удзень да ночы, уначы да дня.
Будуць, як ніколі, пошасці багаты,
Будзе, як ніколі, дзікая разня.

Ад разрыўнай кулі бацька з крыкам ляжа,
Апаганяць жонку, возьмуць у палон.
А далей што будзе, час сляпы не кажа,
Пакуль што на свеце толькі плач і стогн.

Вільня, 1914 г.