Збор твораў (Бядуля, 1937)/III/Шатан смерці

„Жыды“ Шатан смерці
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** То не хаты, а курганы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Шатан сьмерці.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ШАТАН СМЕРЦІ

Над зямлёй лунае чорны шатан смерці,
На кані крылатым перуном грыміць.
Неба запалала, неба разарвецца, —
А зямля ў трывозе, як дрыгва, дрыжыць.

Над зямлёй лунае жудасная смага,
Туманом вільготным ахапіла свет.
Злыдні разгарнулі цвета ночы сцягі;
Смерць касою піша мсцівы свой завет:

„Кроў, агонь і гібель на палі-абшары!
Стогн, кананне, трупы — асалода мне.
Мне, як сведкі, служаць страшныя пажары,
Трупы-галавешкі ў непрабудным сне“.

„Чалавек няшчасны, выпі коўш паўнюткі!
Гэй, хутчэй за працу, гідкі, дзікі кат!
Кроў, агонь і гібель, запануйце хутка!
Забівай адважна брата свайго, брат!“

1916 г.