Збор твораў (Бядуля, 1937)/IV/На высокай гары

Беларусь На высокай гары
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Чырвонаармейская
Іншыя публікацыі гэтага твора: На высокай гары…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ВЫСОКАЙ ГАРЫ…

На высокай гары
Зарумяніцца сцяг,
Загрыміць смелы кліч
Па лясах і палях.

І засвеціць агонь,
І збярэцца народ —
І стары і малы
На вялікі на сход.

Як затрубяць у рог,
Навакол пойдзе гуд.
І збяруцца усе
На вялікі на суд.

Свет стары, свет рабоў
Тут сканае, памрэ.
Будуць косці яго,
Як пясок на дварэ.

Будзе вартасці мець
Толькі воля адна
Ад высокіх ад гор
Аж да морскага дна.

Будзе вартасці мець
Толькі праца і пот,
Так закон надалей
З роду новага ў род.

Менск, 1921 г.