Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Настроі/Мой верш

Пазыў Мой верш
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
У дарозе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мой верш (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МОЙ ВЕРШ

Мой верш — мая душа
I думка шчырая мая!
У кожным слове маё я.
Мой верш — мая душа.
Яго пяю ўсягды,
Бы толькі з жальбай расстаюсь,
Ці зноў калі да ёй вярнусь
Свой верш пяю тады.
Крышталь сьлязы у ём —
Гармонны рытм красы,
Спакою мне дае часы
Адблеск красы у ём.
У верш укладаю я
Істоты палкае быцьцё,
Душы хваленьне, ўсё жыцьцё
У верш ўкладаю я.
Таемны выгляд слоў
Хавае шмат падчас
Цярпеньняў цяжкіх бяз прыкрас,
Ў якіх і боль, і кроў.
А ўсё-ж патрэбен ён,
Адбітак бурнае душы,
Што пэнт даволі узрушыў
А ўсё-ж патрэбен ён!

Вількамір, 1913