Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Песьні змаганьня/Бунт

Звон Бунт
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Я хацеў-бы…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бунт (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БУНТ

Люб мне ветра гул шалёны,
Калі хіліцца дадолу
Пад ім дубава карона,
І дрыжыць зямля вакола;
Раскалыханаю мкнецца
Слупам пыльным завіруха
І ўсё нішчыцца ды б‘ецца,
Стогне, вые у дзікім руху.
Ні прашкоды, ні прыпоны
Не пад сілу з ёй змагацца,
Спыніць ветру перагоны
Руйнаваньню не паддацца.
Люб мне ветру посьпеў люты —
Яго песьня вызваленьня,
Калі цішы мёртвай путы
Ўсё губляе з аблягчэннем;
Ў дзікіх тонах яго зовы,
Сіла вечна маладая.
Рэчам мяртвым — рух жыцьцёвы
Ветраў повей надарае.

Магілеў н/Д. 1910