Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Песьні змаганьня/Я хацеў-бы…

Бунт Я хацеў-бы…
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
⁂ Над шумным палацам…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я хацеў бы… (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я ХАЦЕЎ-БЫ…

Я хацеў-бы, здэцца,
Ў нясьціханай спрэчцы
Неразрыўна зьліцца
З тымі, хто век біцца
Маюць за свабоду
Беднага народу,
За зямлю, за волю,
За шчасную долю…

Я-б хацеў бяз змогі
Йсьці да перамогі
У вагні паўстаньня
Проціў панаваньня
На зямлі закону
Гвалтаў ды прыгону
Над працоўным людам
Вокала і ўсюды.

Я хацеў-бы гартам
Ў бойцы тэй упартай
Ў камень змацавацца,
Каб не зруйнавацца,
Ў змозе нясьціханай
З воражным мне станам,
Што ў ахове ўласьці
Свае, ён ня здасца
Доўгімі часамі…
Й будзе адбівацца
Куляй ды зубамі
Да астатняй хвілі,
Да апошніх сілаў.

Я хацеў-бы бачыць,
Як агонь адзначыць
Промінам чырвоным
Час вялікі скону
Гвалтаў і прыгону
Ў жыцьці чалавечым…

Я-б хацеў дажыці,
Каб гардліва выйсьці
Волі насустрэчу
Перад яе ўходам,
Жыць вавек з народам
У сьвяжыстай руні
Вечнае Комуні!..

Менск, 1920