Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Песьні змаганьня/Далакопам рэволюцыі

Будаўнікі Далакопам рэволюцыі
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Праца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Далакопам рэволюцыі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДАЛАКОПАМ РЭВОЛЮЦЫІ

Далакопы, не сьпяшайце,
Зрана ямы не капайце,
Рэволюц‘і не хавайце,
Не надзейцеся пакуль,
Што падзе яна ў зьнямозе
На няпройдзенай дарозе
Пад дажджом варожых куль!
Пачакайце не сьпяшэце,
Кірак востра не тачэце
З сэрцам радасным, што ў дзьвер
Падаў стук вяковы вораг,
Што ў паветры трутны порах
Запаліў драпежны зьвер.
Знайце тое, што свабоды
Ад працоўнага народу
Ня удасца адабраць!
Бо, здабыўшы барацьбою,
Не растанецца ён з ёю,
Зможа ў бойцы адстаяць…
Ах, ня можаце спыніцца,
Звыкл ўжо к зямлі хіліцца,
Штосьць бадзёрыць ў гэты час…
Ну, капайце-ж глыбей, шырай, —
Гэта будзе цёплы вырай,
Далакопы, ужо для вас!

Пецярбург, 1918