Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Песьні змаганьня/Будаўнікі

Замацуйма! Будаўнікі
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Далакопам рэволюцыі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Будаўнікі (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БУДАЎНІКІ

На зьмену зрадным баўтунам,
На зьмену царственным тыранам,
Будову жыцьця доля нам
Вялела ўзяць. І мы паўстаньнем,
Уздымнай хваляю прайшлі,
Нясучы сьвята аднаўленьне
Па вызваляемай зямлі.
І там, дзе скрозь насіўся цень,
Дзе рабства вокал панавала,
Праменьнем сонца азіяла,
Пад гучны сьпеў Інтэрнацыянала,
Комуны сьветлай вечны дзень.

Менск, 1921