Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Песьні змаганьня/Над шумным палацам…

Я хацеў-бы… ⁂ Над шумным палацам…
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Сьцешся!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над шумным палацам, над курнаю хатай…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Над шумным палацам, над курнаю хатай,
Над вуліцай цеснай, над полем прасторным
Вяшчун праляцеў, — агнязыркі, крылаты,
Здарэньняў вялікіх нязьменны дазорны.

Бурлівага лёту сьляды незьмярымы,
Бязмоцным жыцьцё супыніць завіруху!
Палае агнямі абшар прад вачыма,
Калоцяцца палі ад бурнага руху.

Угору высока, да фарбаў блакіту
Нямоўчнага рэха шыбаюць прыбой,
Адвечная мука няволі — разьбіта,
Паломаны веры заўзентай устоі.

Ракетаю зыркай бліснулі імкненьні,
З сярпом скрыжаваўся гартованы молат,
Вялікасьць сусьвету ў косьмічным спляценьні
Спусьціў да зямлі разьняволены волат.

Мільён у адным і адзін у мільёне
Закреплены гартам завабнае мэты.
З грашыма багач, валадар у кароне, —
Ўрачыстыя песьні для вас перапеты!

Глыбока зіяе бяздоньне правалу,
Апушчаны нізка пад сонцам завесы,
Дымучай слатою вам выглядзяць галы,
Над днямі былога лёс хмары павесіў.

У вулках мястовых, над вёскай прасторнай
Лунае нязьменна ў мірганьні бліскучым
Вяшчун агнязыркі — свабоды дазорны, —
Працоўных людзей да Комуны завучы.

Менск 7/X 1924