Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Песьні працы ў прыгоне/Хаценьне

За вакном Хаценьне
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Панста працы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хаценьне (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХАЦЕНЬНЕ

Каб я птушкаю быў,
Каб умеў я лятаць —
Я-б у лесе ня жыў,
Не лятаў-бы між ніў,
Й не хацеў-бы зьвіваць
На дзярэўцах ў гаю
Гняздо-хатку сваю.

Я-б прывольле палёў,
Зеляністасьць лясоў,
Лёгкасьць цёплых вятроў,
І празрыстасьць вады —
Занядбаў-бы тады.

Я-б заўсёды лятаў
Між высокіх дамоў,
Дзе чуцён гучны роў
Ад машын ды гудкоў;
Дзе ў халодных сьцянах
На здраньцьвелых нагах
Соткі тысяч людзей
Сваю працу вядуць.
Каб я птушкаю быў,
Я-б ў заводах тых жыў
Й дзень ад дня упадрад
На вакнах паміж крат
Свае-б песьні пяяў, —
Каб адтуль, каго лёс
Запіхнуў туды быць,
Свае думкі ён зьнёс
На прыродны прастор,
Між палёў пагуляць,
Паразьвіцца між ніў…
Каб я птушкаю быў,
Каб умеў я лятаць!

Пецярбург, 1914