Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Песьні вольнай працы/Панста працы

Хаценьне Панста працы
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Да працы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Панста працы (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНІ ВОЛЬНАЙ ПРАЦЫ

ПАНСТВА ПРАЦЫ

Прайшоў віхор вялікай сілы —
Узьняў сабою ён навалу
І скрэп старога — скрозь падгнілы —
Жыцьцё вакол закалыхала.
Раздаўся гром і бляск маланкі,
Прарэзаў ў небе гушчу цемні
Й яскравым променем заранка
Сагнала сьлед пуглівых ценяў.
Вястун-трубач падаў пазовы
З муроў-заводаў, з курнай хаты,
І сьвет другі, шчасьлівы, новы
Сышоў на землю, воляй ўбраты.
Красуй, ядрань, ўбірайся праца
Ў адзеньні сьветлыя вянчаньня,
І йдзі к жыцьцю, у яго палацы,
Сваё ўзмацоўваць панаваньне!
Дзе землю пляміў пот крывавы,
Дзе ў гону чыннасьць панавала,
Там воля моцныя падставы
Табе навекі збудавала.

Менск, 30/VI 1921