Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Расьсьвітаньне/Да надзеі

⁂ Не хачу забыцьця… Да надзеі
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Бачыў я…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Да надзеі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДА НАДЗЕІ

Не пакінь ты, надзея, мяне,
На адну не пакінь ты хвіліну,
Дай глыбокаю вераю мне
У ўваскросшую верыць краіну.

Напаі маю душу віном
Нястрыманай яскравай свабоды
І кажы мне галосна аб том,
Што зазьле яна й для народу,

Які сілай панурлівых днёў
З няпрыветнаю доляй зьвянчаны…
Пой-жа песьні, надзея, мне, пой,
Аб ўваскросшай краіне каханай!

Капыль, 1912