Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Расьсьвітаньне/Жаданьне

Пераплёт Жаданьне
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Я люблю…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Жаданьне (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАСЬСЬВІТАНЬНЕ

ЖАДАНЬНЕ

Хоць чароўна ты, неба, ўсягды,
Хоць ты пекна у сваёй вышыне, —
К тваёй высі, туды
Ўсё-ж ня хочацца мне.

На зямлі, на халоднай, сырой,
Дзе ні зорак, ні сонца няма,
Дзе нядоля і цьма,
Я шчасьліўшы душой.

Бо ў красе тваёй, неба, ўсё сьпіць,
Мэрам спалена страшным агнём, —
На зямлі-ж б‘е, кіпіць
Жыцьце бурным руччом.

Вількамір, 1911