Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Расьсьвітаньне/Ня траць часу ні хвіліны…

Таварышу Ня траць часу ні хвіліны…
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Званар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ня траць часу ні хвіліны…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЯ ТРАЦЬ ЧАСУ НІ ХВІЛІНЫ…

Ня траць часу ні хвіліны,
Ня псуй часу ні мамэнту —
А працуй, як хопе пэнту
Для сябе і для краіны.

Жыцьцё бурнай рэчкай мкнецца,
Коціць хвалі вал за валам —
Хто бязьдзейны, хто нядбалы,
Той жыцьцём нашчэнт затрэцца.

Жыць і бачыць сэнс выразны,
Сваю мэту і жаданьне
Можна ў працы ды змаганьні
Нясупынных, бязвыказных.

Вількамір, 1912