Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Урачыстасьць жыцьця/Узышоў месяц…

Спакой ⁂ Узышоў месяц…
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Над палянаю
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ўзышоў месяц і паўкругам…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Ўзышоў месяц і паўкругам
Ў цёмным небе засьвяціўся,
Па дубраве і над лугам
Срэбным променем разьліўся.
Ў зачарованым адзеньні
Сьпіць трава і сьпяць кусточкі,
І замёрлі ў шалясьценьні
Руцяністыя лісточкі.
Ўкрадкай, ціханька гамоне
Мовай сьвежай і рачыстай,
Нібы грае, нібы звоне,
Ручаёк вадою чыстай.
І ні песьні, і ні зыку
Круг-вакол не раздаецца.
Нямой сьцішы зыркім блікам
Месяц весела сьмяецца.

Капыль, 31/X 1912