Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Урачыстасьць рэволюцыі/Вечнае

Рожа Вечнае
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Хто мы?
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вечнае (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЧНАЕ

Ўперадзе сьвецяць агні —
Лашчаць праглівыя ўзрокі,
Надзяць!
Чорныя цяжкія дні
Дзесьці далёка-далёка
Ўзадзе.
Думак рашучых пласты
Скрэплены кроўю, жалезам
Зьвіты.
Сочаць руінай масты,
Шлях да ўзвароту адрэзан —
Квіта!
Стальлю расплаўленай гмах
Скрэпім. Палкія душы —
Гартам.
Хто перапыніць наш шаг,
Толькі паходняю рушым
Ўпарта?
Сілы ўжо гэткай няма,
Радаў ніякіх ня стане —
Годзе!
Ў сьвеце грамада сама
Волю ў жыцьці-акіяне
Родзіць.
Полымем зыркіх агнёў
Ў далі блакітныя мкненьні —
Стрэлам.
Шэраг наступных вякоў
Сьветлай Комуны квяценьнем
Ўбелім.
Чорныя, нудныя дні
Цемрывам вечным паталі
Ў нетры…
Вышай, уздымней грымі,
Гімн Інтэрнацыяналу,
Крэпні!

Менск, 12/XII 1923