Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Урачыстасьць рэволюцыі/Хто мы?

Вечнае Хто мы?
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Будаваньне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хто мы? (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХТО МЫ?

Мы — сыны
Новых дзён!
Мы прарокі — ваякі за волю.
Пяруны
З бліскавіцамі значаць наш шлях
Ад нядолі мінуўшых вякоў
На чырвоны лунаючы сьцяг
Усясьветнай Комуны.
Нас вядзе
Да яе нястухаючы імпэт адвагі,
Як пяўца — слухаць гучныя струны
Няўміраючай сагі,
Як сьцярпеўшага мукі ад смагі —
К вадзе.
Цьвёрды грунт
Нам вабіла па шляху цярпеньне;
Дакранемся нагамі — ўлягае каменьне,
Ночы змрок разьлятаецца чорны,
I гуляе прасторны
Вялікі, упорны
Наш бунт.
Дзе відаць,
Дзе стаяць
Векавыя устоі няволі,
Дзе яе уміраюць ахвяры, —
Туды шлём
Буру й гром!
Без спагады-патолі
Аддаем мы заслужныя кары!
Мы — сыны
Новых дзён!
Сьветлай долі працоўным — тварцы.
Мы Ўсясьветнай Комуны ганцы —
Вястуны!

Менск, 9/V 1923