Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Урачыстасьць рэволюцыі/Дапрызыўнікі

Дэлегатка Дапрызыўнікі
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Сельскі мітынг
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дапрызыўнікі (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДАПРЫЗЫЎНІКІ

Сьпеў галосны раньнім-раньнем
Перагудамі гудзе
Пра паўстаньне, пра паўстаньне
Заняволеных людзей.
Вулкай роўнай шэраг стройны,
Акрыляюць сотні рук;
Прыціскае поступ войны
Пад дажджом размыты брук.
На пажары, на усходнім
Хібам бочацца штыхі;
Пацінаюцца лагодна
Хмар калматыя вярхі.
Рознастайныя калёры
Сьвітак шэрых, кажухоў
Абвіваюць пераборы
Галасістых галасоў.
Далей-далей, на спатканьне
Ждучым зьявам іх паход.
Сьпеў галосны раньнім-раньнем
П‘е палаючы усход.
З шэрых вёсак, з хатак курных
Дапрызыўнікі прайшлі.
З палкай верай, з думкай бурнай
Кліч прызыўны пранясьлі.

Урэчча, 1925