Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Урачыстасьць рэволюцыі/Дэлегатка

Чатыры Дэлегатка
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Дапрызыўнікі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дэлегатка (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЭЛЕГАТКА

Дэлегаткай вясковаю? —
Чаму ж не — сход намечвае!
Трэба йсьці жыцьцю новаму,
Трэба йсьці насустрач яму!

Прыкрапіліся цёмныя
Да кудзелі, да кужалю,
Век сядзелі бязмоўнымі,
У бядоце нядужалі.

Да політыкі — дзе табе!
Гэта рэч — не жаночая.
Толькі з кухняю, з дзеткамі,
Толькі к хаце прыўрочана.

Зацірала натужная
Мізгатня кожнадзённая;
Вазганіна лапцюжная,
Калатніна суконная…

А цяпер, годзе, будзе ўжо!
На пуціну шырокую
Стаць кабеціне суджана…
Покуль быць збоку ёй?

Што цярпела — ня здарма то,
Крэпла ўсё-ж пераконаньне…
Революц‘я пажарамі
Папаліла спаконнае.

Рачаіснасьцю новаю
Час пуціну адмечвае…
Дэлегаткай вясковаю? —
Мне адказвацца нечага!

Менск, 1924