Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/II/Восень у гаю

Гай Восень у гаю
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Прайшлі незваротна дзянькі веснавыя
Іншыя публікацыі гэтага твора: Восень у гаі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВОСЕНЬ У ГАЮ

Гай заціх, бы зачарован,
Шум і сьпеў яго пахован,
Гай смуткуе і маўчыць,

Бы душа ў часы зьмярканьня;
Толькі песьняй пахаваньня
Вецер нудна прашуміць,

А лісьцё паміж камлямі
Пажаўцелымі раямі
Заснуецца, задрыжыць

І на дол на памяртвелы
Так пакорна, так нясьмела
З ціхім шолахам ляціць…

Сумна ў гаю і маркотна,
Толькі лісьцечка гаротна
Штось журботнае гудзе.

З гэтай мовай ападаньня
Песьню хмурага зьмярканьня
Думка чуткая вядзе.

1916 г.