Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/III/Пастушок

Грушы-сапяжанкі Пастушок
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
На рэчцы зімою
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пастушок (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАСТУШОК

Блеск гарачы сьлепіць вочы,
Душна ў лесе і ў палёх.
За гавядай аж да ночы
Зранку прышчыцца Цімох.

Эх, ня лёгка за скацінкай!
Годам сьцягнецца дзянёк.
Нецярпліва жджэ хлапчынка,
Ды ня скора вечарок.

Торба з хлебам за плячыма,
Высах — выпетрыў хлябок.
Мерыць цень ня раз вачыма,
Лічыць крокі пастушок.

А на полі нікагутка,
Толькі ён адзін, як пень,
Толькі больш наводзіць смутку
Звонам крыльляў авадзень.

1910 г.