Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/IV/Толькі стогне зямля

Нягода Толькі стогне зямля
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Сябром
Іншыя публікацыі гэтага твора: Толькі стогне зямля…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Толькі стогне зямля,
Толькі вецер шуміць.
Ў нашым бедным краі
Ўсюды ночка ляжыць.

Што-ж? сьцяліся, туман,
Покі восень стаіць:
Восень сьвята тваё,
Усюды цемень ляжыць.

Не маўчы-ж ты, сава,
Ў цёмным лесе гукай.
Ведай: ночка — ня год,
Заварушыцца гай…