Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/IV/Нягода

Не бядуй Нягода
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Толькі стогне зямля
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нягода (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЯГОДА

Мы чакалі нецярпліва
Лета, цёплых, ясных дзён,
Каб буяла наша ніва,
Ня глушыў яе драсён.

Хмурна-ж, наша хмурна лета,
Сьцелюць хмары валакно,
Сонцам поле не сагрэта,
Дробны дождж сячэ ў вакно.

Затоплена сенажатка —
Верх травы адно відаць,
Збожжа ў полі гіне, братка,
Няма сілы працаваць.

І Ільля ўжо недалёка
Жаць пара, пара касіць.
Дарма ў неба глядзіць вока —
Хмар густых ім не прабіць.

Перакідаем, брат, лета
І сяк-так перажывём.
Час наш будзе — вер у гэта —
З верхам працу мы зьбяром.

1908 г.