Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/V/Нявольніцтва

Маці Нявольніцтва
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Хмары
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нявольніцтва (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЯВОЛЬНІЦТВА

Глуха стала посьля буры,
Нудна цягнуцца дзянькі.
Не праб‘ецца крык праз муры,
Крэпкі ржавыя замкі…

Нечым сэрца распацешыць,
Нечым дух разварушыць,
Як часамі боль прысьпешыць,
Голас волі закрычыць…

Эх, як цесна тут, як дзіка!
Не зайздросна наша часьць:
Не пачуюць твайго крыку,
Ніхто помачы ня дасьць!

1909 г.