Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/VI/Мікалаю II

Ворагам Мікалаю II
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Кіньце смутак
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мікалаю II.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дзесяць год Мікола думаў,
І прыдумаў ён Думу.
Пасадзілі разам з панам
Янку, Грыца і Кузьму.

Пасядзелі нядзель з восем,
Узлаваўся Мікалай —
Дэпутатам даў па карку,
Ўзяў ды Думу разагнаў.

Да чаго-ж мы дажыліся!
Эх, падвёў ты нас, царок!
Каб табе даў бог на старасьць
Лапці, торбу і мяшок.

А ні хлеба, а ні солі,
Ні купіць нам, ні прадаць…
Эх, ня вер цару ніколі —
Хоча зноў нас ашукаць.

1907 г.