Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/VI/Кіньце смутак

Мікалаю II Кіньце смутак
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Малебен
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кіньце смутак.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КІНЬЦЕ СМУТАК

Што вы, хлопцы, пахмурнелі?
Ці каго вы пахавалі?
Ці няшчасьце так здалела,
Што нуда апанавала?

Плюньце, хлопцы! засьпявайма,
Каб аж вокны задрыжалі!
Ва ўсе грудзі загукайма,
Каб і думкі паўцякалі!

Ці-ж мы будзем вечна гнуцца,
Апускаць ў нядолі рукі?
Няхай сьлёзы больш ня льюцца,
Няхай нас ня знаюць мукі!

За работу жыва, жыва!
Каб нас доля ня ўсчувала,
Каб ня сохла наша ніва,
Каб нуда нас больш ня гнала!

1907 г.