Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/Бот і лапаць

Чары Бот і лапаць
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Два браты
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бот і лапаць.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БОТ І ЛАПАЦЬ

Раз прытычкі лапцю бот
Сыпаць стаў, як жменяй:
„Я — павага!“ — кажа ён,
„А ты што? — дрэнь дрэняй!“

Яму-ж лапаць: „Эй, пакінь
Так хлусьціці ласа!
Я хоць дрэнь, дый толькі з лык,
А ты злуплен з мяса“.