Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/Чары

Сьвятая праўда Чары
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Бот і лапаць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чары (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧАРЫ

Покі Юрка ня меў чына,
Быў нішто сабе дзяціна,
Пасуседзку ў сваёй хаце
Жыў з людзьмі і керзаў лапці.

Зьбеглі годы чарадою —
Ён сягоньня старшынёю,
І братом з сваёй-жа вёскі
Падбівае ўжо падноскі.