Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/Было гэта…

Не жалейка йграе Было гэта…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Дзяўчынцы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Было гэта…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЫЛО ГЭТА…

Было гэта вясною,
Клаў гняздо верабейка;
На лугу на зялёным
Шчасна йграла жалейка.

Было гэта улетку,
Шукаў зёрн верабейка;
Хмары з громам стагналі,
Нудна пела жалейка.

Было гэта увосень,
Гнаў каршун верабейку;
На слаце-непагодзе
Галасіла жалейка.

Было гэта зімою,
Мёр, замёр верабейка;
Лягла ў сьнежныя гурбы
Паламанай жалейка…