Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/Не жалейка йграе

Па зімовай па дарожцы… (Песьня) Не жалейка йграе
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Было гэта…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не жалейка йграе…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕ ЖАЛЕЙКА ЙГРАЕ

Не жалейка йграе
Пад ляском за вёскай,
Не вятрок хістае
Беленькай бярозкай;

Дзевачка-нябожа
Уздыхае, плача
Па сваім прыгожым
Па жыцьці бядачым.

Жыў, любіў сіротку…
Ночкі караталі;
Песьціўся з лябёдкай —
Думкі ашукалі.

Несьлі людзі ковы:
За сваіх уняўся!..
Курганок жвіровы
Памяткай застаўся.

Сьпіць ён, небарача;
Дожджык насып мые,
А дзяўчынка плача,
А дзяўчынка ные.