Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/Песьня (Бяжыць шыбка ручаінка…)

Пакахай мяне, дзяўчынка… Бяжыць шыбка ручаінка… (Песьня)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
З кірмашу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня (Бяжыць шыбка ручаінка…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ

Бяжыць шыбка ручаінка
Па жвіровым дне;
Жыве ў вёсачцы дзяўчынка,
Ўпадобная мне.

Ў ручаінцы днём і ночай
Вадзіца бурліць;
У дзяўчынкі гараць вочы,
Кроў кіпіць, кіпіць.

Эй! так хочацца вадзіцу
З тэй крынічкі браць;
Дзяўчыначку белаліцу
Туліць, цалаваць.

На млын грэбляй ручаінку
Зьдзержу, перайму;
Ненаглядачку дзяўчынку
За жонку вазьму.

Млынок будзе малоць збожжа
Для добрых людзей;
Плакаць жоначка паможа
Ў хатачцы маей.